Святочная праграма 3 ліпеня завершыцца святочным салютам.Сёлета ўлады горада выдаткуюць на яго 12 390 рублёў. Салют запусцяць з даху гарвыканкама. На фасадзе будынка ў той жа час будзе ісці лазернае шоў. 

“Перад намі стаіць задача стварыць музычна-піратэхнічнае шоў. Салют будзе доўжыцца 7 хвілін. У гэты ж час на фасадзе будынка гарвыканкама будзе адбывацца праекцыя з лазерным шоў”, – распавяла Hrodna.life намесніца дырэктара кампаніі “Белый Тигр” Вольга Дзеравяга.

Салют на Дзень Незалежнасці ў Гродне запусцяць з даху гарвыканкама. Вось колькі грошай ўзляціць у паветра
Салют у Гродне. Фота: Сяргей Марозаў

Грошы на салют выдаткоўваюцца з гарадскога бюджэту, таму выканаўцу паслугі абіралі праз працэдуру дзяржзакупкі. У тэндары удзельнічалі тры прыватныя кампаніі. Улады Гродна гатовыя былі заплаціць за феерверк да 15 000. Выканаўцы з кампаніі “Белый тигр”  прапанавалі свае паслугі па минімальным кошце – 12 390 рублёў. 

18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі штраф ў 14 500 рублёў. Папярэдні штраф рэдакцыі ад 26 красавіка склаў 12 325 рублёў. Пасля другога штрафа агульная сумма складае 26 825 рублёў. На гэтыя грошы можна арганізаваць салют на Дзень Незалежнасці і яшчэ застанецца на піратэхнічнае шоў на Дзень Горада.

Тэндар на лазернае шоў аб’явілі не адбыўшымся. За яго ўлады прапаноўвалі 6 500 рублёў. Арганізацыяй шоў таксама зоймецца кампанія  “Белый тигр”. Дадатковай платы за гэта браць не будуць.