Навіны

Святкаванні пачнуць з гурта, які не пусцілі на «Еўрабачанне». Праграма на Дзень Незалежнасці ў Гродне

Дзень Незалежнасці ў Гродне пачнуць святкаваць ужо 1 ліпеня з канцэрту ў філармоніі. Хэдлайнерамі на ім выступяць ансамбль «Харошкі» і гурт «Галасы 3Места». У асноўны дзень, 3 ліпеня, гродзенцаў чакаюць мітынг, канцэрт і спяванне гімна.

1 ліпеня

У абласной філармоніі ў 16.00 пройдзе ўрачыстае ўзнагароджанне стыпендыятаў прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі і святочны канцэрт «Беларусь. Адзінства. Мы». На ім выступяць музычны тэатр «Рада», ансамбль «Белыя Росы», саліст Лідскага эстраднага аркестра Андрэй Панісаў, рок-гурт «Прэмія» з Ліды і іншыя калектывы Гродзенскай вобласці, піша «Гродзенская праўда» са спасылкай на намесніцу начальніка аддзела культурна-асветнай працы ўпраўлення культуры аблвыканкама Вольгу Багдановіч.

У якасці хэдлайнераў на канцэрце ў філармоніі будуць харэаграфічны ансамбль «Харошкі» і гурт «Галасы 3Места» з Баранавічаў. У сакавіку 2021 Беларусь вылучыла гэты гурт на «Еўрабачанне». Арганізатары конкурсу запатрабавалі замяніць прапанаваную песню «Я научу тебя» праз палітычную афарбоўку. Пасля Беларусі і зусім адмовілі ва ўдзеле: краіна своечасова не прапанавала варыянт, які б не парушаў правілы конкурсу. Дзяржаўныя тэлеканалы сёлета «Еўрабачанне» не транслявалі.

3 ліпеня

Праграма святкавання Дня Незалежнасці пачнецца з ускладання кветак да помнікаў і месцаў баявой славы.

Парк Жылібера

10.30 — мітынг ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

11.00−16.00 — катанне на атракцыёнах і работа інтэрактыўных пляцовак.

Плошча Леніна

11.00−11.30 — урачыстая частка.

11.30−12.30 — выступленне ансамбля «Белыя росы».

12.30−18.30 — выступленні музычных калектываў Гродзенскай вобласці.

19.00−21.20 — «Гродзенская капэла», народная эстрадная студыя «Раніца», музычны тэатр «Рада».

21.20−22.55 — моладзевая эстрадная праграма.

22.55 — рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам».

23.00 — святочны феерверк і лазерна-светлавое шоў.

23.05 — выступленне Тэа (Юрый Вашчук, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні"-2014) і Вольгі Рыжыкавай.

24.00−01.00 — выступы дыджэяў.

Плошча Тызенгаўза

11.00−16.00 — інтэрактыўныя пляцоўкі ад МНС, ДАІ і іншых сілавых структур.

16.00 — аглядная экскурсія па горадзе на электробусе.

Вуліца Савецкая

10.00−19.00 — гандаль рамеснікаў і майстроў аб’яднання «Гарадзенскі каларыт».

12.00−14.00 — выступ артыстаў у рамках праекта «Канцэрты на балконе». У дворыку культурнага цэнтра «Фестывальны» (Тэльмана, 4) пройдзе канцэртная праграма «Мелодыі сяброўства».

Пышкі

15.00−18.00 — канцэртна-забаўляльная праграма.

Святочныя мерапрыемствы адбудуцца і ў мікрараёнах Гродна.

Свята ў вобласці: чырвона-зялёны флэшмоб і ваенныя агітбрыгады

У райцэнтрах пройдуць мітынгі з ускладаннем колерам да брацкіх магіл, рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам», канцэртныя праграмы.

  • У Ваўкавыску адкрыюць мемарыяльную дошку ў гонар Героя Савецкага Саюза Казбека Нуржанова.
  • У Карэлічах створаць сцяну аўтографаў «Жадаю табе» з пажаданнямі для Беларусі.
  • У Шчучыне пройдзе сілавы спартыўны флэш-моб «Беларусь моладзевая!» з перацягваннем аўтамабіляў і іншых грузаў.
  • У Зэльве пройдзе танцавальны флэшмоб «Колер маёй краіны» з колерамі афіцыйнага сцяга Беларусі.

У Гродзенскім раёне пройдзе конкурс квилтов (ласкутнага шыцця), у рамках якога на агульным палатне збяруць беларускі арнамент.

У Бераставіцы, Зэльве, Ашмянах, Смаргоні і Гродзенскім раёне арганізуюць інтэрактыўныя зоны традыцыйнай культуры з майстар-класамі па вышыўцы, лепцы з гліны, ткацтву.

Да 3 ліпеня ў Гродзенскай вобласці працягнецца акцыя «Ваенныя агітбрыгады» у малых населеных пунктах. У Дзень Незалежнасці яны таксама будуць выступаць на раённых святах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024