Навіны

Пікет на польска-беларускай мяжы, новае дзяржаўнае свята і фільм пра гангстэра з Гродна. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць

Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле значныя і цікавыя публікацыі ад 7 па 12 чэрвеня — якія самы час прачытаць. Галоўнымі тэмамі былі: фільм пра гангстэра родам з Гродна, пікет на польска-беларускай мяжы і новае дзяржаўнае свята.

Пікет на польска-беларускай мяжы: пратэстоўцы заблакавалі дарогу, Латушка перадаў патрабаванні Саўміну

Пратэстоўцы на чале з палітыкам Паўлам Латушкам пачалі акцыю па блакаванні дарогі ў пункце пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» на польска-беларускай мяжы. Акцыя пачалася 8 чэрвеня ў 12:30 паводле польскага часу. На яе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.

Пікет на польска-беларускай мяжы. Фота: hrodna.life

17 верасня ў Беларусі зрабілі дзяржаўным святам

Дзень народнага адзінства з’явіцца ў Беларусі. Яго будуць святкаваць 17 верасня. Адпаведны ўказ № 206 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Выхадны ў гэты дзень рабіць не плануюць.

Памёр актор Гродзенскага тэатра лялек Юрый Мянько

Актор Тэатра лялек Юрый Мянько памёр 6 чэрвеня на 59-м годзе жыцця. Пра гэта трупе паведаміла жонка актора.

Віктар Шалкевіч (злева) і Юрый Мянько (зправа). Фота: Твой Стыль

Дачку былога кіраўніка крымінальнай міліцыі Гродна асудзілі на 15 гадоў турмы ў Непале

Аліну Алдошыну, дачку былога намесніка старшыні Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына, асудзілі на 15 гадоў турмы і штраф $ 4300. Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў. Яны будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. Пра гэта аднаму з замежных тэлеканалаў паведаміў Джыван Ніраўля з непальскага Бюро Кантроля за наркотыкамі.

У ЗША знялі фільм пра гангстара, які нарадзіўся ў Гродне

Мастацкі фільм «Меер Ланскі» ў галоўных ролях з Сэмам Уортынгтанам і Харві Кейтель выйдзе ў кіно 24 чэрвеня. Карціна раскажа біяграфію гродзенскага яўрэя, які ў дзяцінстве з’ехаў у ЗША і стаў там адным з самых паспяховых гангстараў у гісторыі. У адрозненне ад калегаў па небяспечным бізнэсу, ён не сеў у турму, не загінуў у разборцы, а дажыў да глыбокай старасці.

Меер Ланскі. Кадр з фільма.

«За голас на выбарах маглі растраляць». Беларускі святар, — пра працу місіянерам у Афрыцы

Каталіцкі святар Анджэй Ганчар схуднеў на 30 кілаграм. Для гэтага яму не спатрэбіліся дыеты, спорт і правільнае харчаванне — ён проста паехаў на місіі ў Афрыку.

Ксёндз Анджэй разам з мясцовымі дзецьмі.

Ад белых каўнерыкаў да гламурных шпілек. Як моднічалі гродзенскія выпускнікі ад 1950-х да нашых дзён

Белыя каўнерыкі на сукенках, велюр яркіх колераў, а пасля вячэрнія сукенкі «у дол». Рэдакцыя Hrodna.life і стылістка Алена Бяляева прасачылі, як развівалася мода на выпускных вечарах. Фатаграфіі розных гадоў мы атрымалі ад чытачоў і знайшлі ў сваіх альбомах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024