Аліну Алдошыну, дачку былога намесніка старшыні Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына, асудзілі на 15 гадоў турмы і штраф $ 4300. Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў. Яны будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. Пра гэта «Белсату» паведаміў Джыван Ніраўля з непальскага Бюро Кантроля за наркотыкамі.

Аліну і Паўла затрымалі ў снежні 2019 года ў Міжнародным аэрапорце Катманду. У іх знайшлі 6 кг какаіну схаванага ў зімовых куртках. З 21 снежня 2019 гродзенцы знаходзіліся пад арыштам. Беларусы настойвалі, што яны не ведалі пра какаін і пагадзіліся правесці рэчы, думаючы, што ўнутры медычныя прэпараты. За працу ім запрапанавалі $ 2000.

Беларусам далі мінімальнае пакаранне, бо за такое злачынства у Непале наказваюць заключэннем ад 15 да 25 гадоў, а таксама штрафам ад $ 4400 да $ 22 000.

Чытайце таксама: