Анджэй Пачобут перадаў праз некалькіх зняволеных, што захварэў на каронавірус, — піша Беларуская Асацыяцыя Журналістаў.
Зараз журналіст знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА па «справе палякаў». Яго затрымалі 25 сакавіка. У той жа дзень затрымаіі Ірэну Бернацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву. 2 чэрвеня стала вядома, што трох з пяці затрыманых па «польскай справе» вывезлі ў Польшчу. Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс дасюль знаходзяцца за кратамі.
Журналіст Анджэй Пачобут і кіраўк не прызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс адмовіліся пакінуць беларусь. 31 сакавіка іх прызналі палітвязнямі. 1 красавіка ім выставілі абвінавачанне па ч.3, арт.130 Крымінальнага Кодэкса (КК) «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы, рэабілітацыя нацызма». Пакаранне па гэым артыкуле ад 5 да 12 гадоў зняволення.