Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле важныя і цікавыя публікацыі апошніх дзён. Калі нешта прапусцілі, то самы час прачытаць. На гэтым тыдні галоўнымі тэмамі былі чарговыя затрыманні, новая інфармацыя па «польскай справе» і працяг разбору дэталёвага плана Гродна.

Затрымлівалі рэдактараў Hrodna.life

30 траўня затрымалі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, а 1 чэрвеня — рэдактарку спецпраектаў выдання Ірыну Новік. Дома ў Аляксея правялі агляд: міліцыянты забралі ноўтбук, тэлефон, тры жорсткія дыскі і парасон.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Аляксей Шота. Фота: Hrodna.life

У дачыненні да Hrodna.life ідзе разбіральніцтва па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Ірыну Новік па гэтым артыкуле ўжо асудзілі: яна тры дні правяла ў ізалятары і атрымала штраф-725 рублёў.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Ірына Новік. Фото. Hrodna.life

З Беларусі вывезлі затрыманых па «польскай справе»

Трох з пяці затрыманых па «польскай справе» вывезлі ў Польшчу. Гэта адбылося яшчэ 25 траўня, але інфармацыя стала публічнай толькі 2 чэрвеня. Адна з вывезеных за мяжу актывістак Ірэна Бярнацкая, кіраўніца Лідскага аддзялення Саюза палякаў, распавяла, як гэта адбывалася.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць

Затрымалі Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць»

Супрацоўнікі АМАП прыйшлі ў будынак на вул. Кірава, 3 ўвечары 3 чэрвеня. Неўзабаве прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Аказалася, што прэтэнзіі ёсць да крамы «мужнасць». У дачыненні да супрацоўніцы Вольгі Верамеенка пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 Каап нібыта за «пікетаванне». У краме правялі агляд і канфіскавалі мноства тавараў з гербам «Пагоня» альбо ў бел-чырвонай расфарбоўцы. Да суду Вольга будзе ў ізалятары.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Ідэолаг і Вольга Верамеенка ў краме «Адметнасць». Фота: Hrodna.life

Як працуе Гродзенскі дзіцячы хоспіс, за які пераймаецца Анджаліна Джалі

Хоспіс за апошні час перажыў ад’езд кіраўніка за мяжу, некалькі судовых разглядаў і крымінальную справу. 28 мая тут зладзілі свята лета і ўпершыню пасля пачатку пандэміі запрасілі валанцёраў. Супрацоўнікі паведамляюць, што дзяцей менш не стала-наадварот, дадалося. Дырэктар з-за мяжы абяцае, што будзе звяртацца і да Папы Рымскага, абы хоспіс працаваў.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Падапечны хоспіса на свяце лета. Фота: Алена Кавальчук

У Гродне актывісты не змаглі паставіць кантэйнеры для асобнага збора лекаў. Чаму?

Гарадзенскія ўлады самастойна паставяць у горадзе боксы для паасобнага збору лекаў. Гэтым будзе займацца смеццесартавальны завод, іншыя арганізацыі прыцягваць не плануюць. Такі адказ атрымалі экаактывісты з Брэсцкай вобласці. Яны прапаноўвалі за свой кошт арганізаваць у Гародні сем пунктаў збору пратэрмінаваных медыкаментаў ад жыхароў.

Экоактивисты Евгений и Виктория Калач организуют раздельный сбор лекарств в Беларуси. Фото: Центр экологических и социальных решений
Экаактывісты Яўгеній і Вікторыя Калач арганізуюць раздзельны збор лекаў у Беларусі. Фота: Цэнтр экалагічных і сацыяльных вырашэнняў.

Летняга кафэ на Левабярэжнай ў Гродне пакуль не будзе — на аукцыон ніхто не прыйшоў

1 чэрвеня павінен быў прайсці аўкцыён па продажы права арэнды адкрытай пляцоўкі на Леванабярэжнай. Там прыватнікам прапаноўвалі ўсталяваць кропкі грамадскага харчавання. Але прапанова не зацікавіла нікога.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Від на Левабярэжную. Фота: Сяргей Марозаў

У Гродне з’явіцца тры пешаходных моста і зона адпачынка замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?

У Гродне запланавалі новыя зоны для адпачынку на набярэжнай і замест старога рачнога порта, пешаходныя масты праз Нёман і ад цэнтра да рынку. Турму прапануюць выселіць і перарабіць у гасцініцу, а паркоўку за вакзалам перанесці пад зямлю. Hrodna.life разабраў, як прапануюць змяніць цэнтр у бліжэйшыя 10 гадоў аўтары дэталёвага плана.

Затрыманні, свята ў хоспісе і непатрэбная Леванабярэжная. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Прэзентацыя дэталёвага плана рэканструкцыі цэнтра Гродна. Фота: Hrodna.life