Навіны

Як і прасіў пракурор. Гродзенцам вынеслі прысуд па «справе Ціханоўскага»

У Гродне 2 чэрвеня абвясцілі прысуд па «справе Ціханоўскага». Суд Кастрычніцкага раёна пастанавіў пакараць:

Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму,

Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму.

Яўгена Разнічэнка — трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Рашэнне вынесла суддзя Вольга Бекушава. Менавіта столькі запатрабаваў пракурор Мікіта Мыслівец. Абвінавачаных пакінулі пад вартай. Кожнаму з іх залічылі час заключэння пад варту. Адзін дзень пад вартай роўны аднаму дню пазбаўлення волі. Тое бок, напрыклад, Дзмітрый Фурманаў выйдзе на свабоду праз год.

Наведвальнікі суда пасля прысуду па «справе Ціханоўскага». Фота: Hrodna.life

Пацярпелыя атрымалі па 1000 рублёў

З Уладзіміра Кнігі спагналі 1 000 рублёў на карысць пацярпелага амапаўца Дзмітрыя Рахунка — столькі ён і папрасіў, абяцаўшы перадаць грошы ў дзіцячы дом. Разнічэнка заплаціць Дзмітрыю Казлоўскаму столькі ж, хоць той папрасіў 8 000 рублёў.

З Кнігі таксама спагналі 229, 94 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама — як пакрыццё маёмаснай шкоды. На выплату грошай у абвінавачаных ёсць месяц. Таксама яны заплацяць дзяржпошліны — каля 100 рублёў. Іх маёмасць пакінулі пад арыштам да выплаты іскаў. З маёмасці Фурманава арышт знялі. Плакаты, якія захоўваюцца ў справе, знішчаць.

Посетители суда после приговора по «делу Тихановского». Фото: Hrodna.life
Мама Дмитрия Фурманова. Фото: Hrodna.life
Посетители суда после приговора по «делу Тихановского». Фото: Hrodna.life
Посетители суда после приговора по «делу Тихановского». Фото: Hrodna.life

Міліцыя ў судзе

У гэты дзень у судзе было больш міліцыі, чым звычайна. На прыпынку побач дзяжурыў аўтобус, два мікрааўтобусы з сілавікамі і міліцэйскі аўтамабіль. Па два супрацоўнікі міліцыі ў форме сустракалі на ганку і каля ўваходу ў суд. На пасяджэнне прыйшлі людзі ў цывільным, падобныя да сілавікоў. Здымаць у залі суда забаранілі нават да пачатку пасяджэння. Чацвёра пацярпелых у суд не прыйшлі.

Абвінавачаныя будуць абскарджваць прысуд, паведамілі іх абаронцы.

Спецтранспарт каля суду Кастрычніцкага раёна падчас абвяшчэння прысуду. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025