Навіны

Летняй кавярні на Леванабярэжнай у Гродне пакуль не будзе — на аўкцыён ніхто не прыйшоў

1 чэрвеня ніхто не прыйшоў аўкцыён, на якім можна было набыць права арэнды адкрытай пляцоўкі для ўстаноўкі кропак харчавання на вул. Леванабярэжнай. Пра гэта Hrodna.life распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Балансатрымальнікі пляцоўкі Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка прааналізуе, па якіх прычынах аўкцыён не адбыўся, і будуць спрабаваць прадаць права арэнды зноў, распавялі Hrodna.life ў арганізацыі.

Цана права арэнды плошчы ў 171,5 кв. м. на тры гады пачыналася з 725,45 рублёў. На набярэжнай у Гродне маглі з’явіцца «нестацыянарныя гандлевыя аб’екты грамадскага харчавання». Да іх ставяцца палаткі, шапікі, латкі, кіёскі, боксы, летнія кафэ, аўтамагазіны. Яны павінны былі быць даступнымі для маламабільных людзей.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025