1 чэрвеня ніхто не прыйшоў аўкцыён, на якім можна было набыць права арэнды адкрытай пляцоўкі для ўстаноўкі кропак харчавання на вул. Леванабярэжнай. Пра гэта Hrodna.life распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Балансатрымальнікі пляцоўкі Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка прааналізуе, па якіх прычынах аўкцыён не адбыўся, і будуць спрабаваць прадаць права арэнды зноў, распавялі Hrodna.life ў арганізацыі.
Цана права арэнды плошчы ў 171,5 кв. м. на тры гады пачыналася з 725,45 рублёў. На набярэжнай у Гродне маглі з’явіцца «нестацыянарныя гандлевыя аб’екты грамадскага харчавання». Да іх ставяцца палаткі, шапікі, латкі, кіёскі, боксы, летнія кафэ, аўтамагазіны. Яны павінны былі быць даступнымі для маламабільных людзей.
Чытайце таксама: