Аляксей Шота. Фота: Hrodna.life
Маме Аляксея Шоты ў дзяжурнай частцы паведамілі, што ён цяпер знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Па якім артыкуле ён затрыманы, ёй не сказалі. Зараз на здымнай кватэры Аляксея ідзе агляд.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, у дачыненні да Аляксея ідзе разбіральніцтва па арт. 19. 11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Ён паспеў паведаміць, што яго затрымалі за публікацыю на сайце аднаго з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім.
Аляксея затрымалі, калі ён выйшаў з кватэры забраць у былой жонкі Іны электрадухоўку, распавяла дзяўчына Hrodna.life. З белага мікрааўтобуса, які стаяў побач, выйшла некалькі мужчын. «Сталі пытацца: «Гэта ваша? Куды несяце? А потым пад руку, і ў бус, і павезлі», — сказала дзяўчына. Спачатку яго звезлі, а потым вярнулі дадому па ключы.
Каля 15.00 Аляксея павезлі на здымную кватэру — верагодна, правесці агляд. У сілавікоў ёсць ордэр на гэтыя дзеянні.
Аляксея могуць затрымаць на 72 гадзіны для забеспячэння яўкі на судовае разбіральніцтва, пракаментаваў Hrodna.life адвакат.
Hrodna.life ужо судзілі па гэтым артыкуле — тады нас аштрафавалі на 12 325 рублёў.
Каля 15.30 міліцыя пацвердзіла затрыманне і адміністрацыйную справу. Адзначым, што відэа загрузілі яшчэ 28 траўня.
— Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС г. Гродна выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrodna.life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай, — паведаміў Яўген Дудко, аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…