З 9.00 29 траўня (субота) да 5.00 30 траўня (нядзеля) частку вуліцы Сацыялістычнай у Гродне перакрыюць. Рух транспарту будзе забаронены на адрэзку ад Кірава да вуліцы Карла Маркса, аўтобусы і тралейбусы паедуць у аб’езд. З 1 чэрвеня да 31 кастрычніка будзе забаронены рух па частцы вуліцы Аульскай

Падчас перакрывання руху па Сацыялістычнай нельга будзе пакідаць аўтамабілі на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай і Свярдлова, удакладнілі у гарвыканкаме.

Абмежаванне руху звязанае з укладкай асфальту, паведамляе «Гродно Плюс».

Маршруты гарадскога транспарту зменяцца:

Аўтобусы і маршруткі:

№ 4 «Баранавічы – Аграрны ўніверсітэт» будзе курсаваць: прыпынак «Баранавічы» – вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны – вул. Сацыялістычная – вул. Свярдлова – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў. Назад у тым жа кірунку;

№ 6 «Вуліца Рэпіна – Гарадская клінічная бальніца № 3» будзе курсаваць: прыпынак «Вуліца Рэпіна» – вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны – вул. Сацыялістычная – вул. Свярдлова – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 – Вуліца Белыя Росы» будзе курсаваць: прыпынак «Сярэдняя школа № 3» – вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны – вул. Сацыялістычная – вул. Свярдлова – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 26 «Вуліца Маладая – Забалаць» будзе курсаваць: прыпынак «Вуліца Маладая» – вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны – вул. Сацыялістычная – вул. Свярдлова – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 59 «Забалаць – Рынак «Паўднёвы» будзе курсаваць: прыпынак «Забалаць» – вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзённага – вул. Свярдлова – вул. Сацыялістычная – вул. Парыжскай Камуны – вул. Маставая – вул. Гарнавых і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 7тк «Дзевятоўка-5 – Калбасіно (Возера «Юбілейнае»)» будзе курсаваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» – вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Кірава і далей па маршруце без зменаў. У зваротным кірунку – без зменаў;

№ 25тк «Зарыца – Вішнявец» і № 35тк «Багушэвіча-2 – Вуліца Карскага» будуць курсаваць у прамым кірунку да вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без зменаў, у адваротным кірунку без зменаў.

Тралейбусы:

№ 2 «КСМ – Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «КСМ» – вул. Максіма Горкага – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Гарнавых – плошча Савецкая – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў – прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 3 «Фарты – Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «Фарты» – вул. Болдзіна – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Гарнавых – плошча Савецкая – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў – прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 6 «Хімвалакно – Дзевятоўка» будзе курсаваць у прамым кірунку – без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Гарнавых – плошча Савецская – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без зменаў;

№ 7 «Жылы комплекс «Калбасіно» – Дзевятоўка» зменіцца на маршрут № 7 «Жылы комплекс «Калбасіно» – Вуліца Маладзёжная», які будзе курсаваць у прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» – вул. Кірава – вул Стэфана Баторыя – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Суворава – прыпынак «Жылы комплекс «Калбасіно»;

№ 9 «Хімвалакно – БелТАПАЗ» і будзе курсаваць у прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «БелТАПАЗ» – вул. Урублеўскага – без зменаў, далей: бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – праспект Янкі Купалы, далей па маршруце без зменаў;

№ 11 «Дзевятоўка – Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «Дзевятоўка» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Гарнавых – плошча Савецкая – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў – прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 15 «Фолюш – Вуліца Маладзёжная» зменіцца на маршрут № 15 «Фолюш – Шпіталь», які будзе курсаваць у прамым кірунку: прыпынак «Фолюш» – вул. Астроўскага – без зменаў, далей: вул. Дзяржынскага – прыпынак «Шпіталь». У зваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола і далей па маршруце без зменаў;

№ 19 «Дзевятоўка ‒ Вуліца Пераможная» зменіцца на маршрут № 19 «Дзевятоўка ‒ Шпіталь», які будзе курсаваць у прамым кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» ‒ вул. Дзяржынскага ‒ вул. Дубко ‒ вул. Максіма Горкага ‒ вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага ‒ прыпынак «Шпіталь». У зваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» ‒ вул. Дзяржынскага ‒ прыпынак «Дзевятоўка».

Частку Аульскай перакрыюць на ўсё лета

 З 9.00 1 чэрвеня да 24.00 31 кастрычніка 2021 года часова перакрыюць рух транспарту па вуліцы Аульскай ад скрыжавання Аульскай з вуліцай Дворскай да дома № 29 па Аульскай.

Гарадскія аўтобусы крыху зменяць маршрут:

№ 13 «Аўтавакзал – Могілкі «Аульс» паедзе ў прамым кірунку: прыпынак «Аўтавакзал» – прыпынак «Сельгастэхніка» без зменаў, далей: вул. Дворская – ул. Аульская, далей па маршруце без зменаў. Назад – у тым жа кірунку.

№ 18 «Дзевятоўка-5 – Станцыя «Аульс» паедзе ў прамым кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» – прыпынак «Сельгастэхніка» без зменаў, далей: вул. Дворская – вул. Аульская, далей па маршруце без зменаў. Назад – у тым жа кірунку.