Анжаліна Джалі ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку, 14 верасня 2017. Фота: Luiz Rampelotto/EuropaNewswire/Sipa Usa/LaPresse
Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Размова доўжылася блізу дзвюх гадзін.
Сустрэчу беларускай нобелеўскай лаўрэаткі і амерыканскай акторкі зладзілі Беларускі фонд культурнай салідарнасці і Amnesty International. Анджаліна Джалі - амбасадарка добрай волі ААН. Яна сказала, што надзвычай уражаная кнігай «У вайны не жаночы твар». Таксама яна выказала занепакоенасць ціскам на дзіцячы хоспіс у Гродне, за сітуацыяй вакол якога пільна сочыць, паведамляе фонд.
Анджаліна і Святлана таксама размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі.
Гродзенскі дзіцячы хоспіс сутыкнуўся з ціскам з боку дзяржавы. На кіраўнічку хоспіса, Вольгу Вялічку, завялі крымінальную справу. Прычына — нібыта злоўжыванне спонсарскай дапамогай. Вольга з сям’ёй з’ехала за мяжу.
У снежні ў Эканамічным судзе скасавалі дамову арэнды паміж хоспісам і Камбінатам школьнага харчавання. Гэтак хоспіс страціў адно з памяшканняў. У сакавіку 2021 года стала вядома, што Гродзенская пракуратура падала на хоспіс у суд па просьбе дзіцячай паліклінікі № 2, дзе хоспіс таксама арандаваў памяшканне. Тое памяшканне ў хоспіса ў выніку забралі. Таксама ў сакавіку невядомыя праніклі ў памяшканне хоспіса на вул. Дамейкі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…