Навіны

У Гродне забароняць пакідаць электрасамакаты абы-дзе

Пакідаць электрасамакаты ў Гродне можна будзе не паўсюль. З’явяцца пэўныя зоны, у якіх паркоўка электрасамакатаў будзе забароненая. Карэспандэнтка Hrodna.life высветліла, як гэта будзе працаваць.

У Гродне з’явяцца зоны, у якіх нельга будзе паркаваць электрасамакаты. Гэта будзе працаваць проста: мабільны дадатак не дасць завяршыць паездку ў забароненай зоне. У дадатку паведамяць, што трэба ад’ехаць убок прыкладна на пяць метраў, каб завяршыць паездку, паведамілі Hrodna.life у першай сістэме кікшэрынгу ў Гродне Samokato.

Забароняць паркоўку каля помнікаў, а таксама будынкаў аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама. Увесь спіс «чырвоных» зонаў яшчэ не склалі. «Як толькі нам паведамяць усе зоны, у той жа дзень гэта будзе ўведзена», — паведамілі супрацоўнікі Samokato.

У кліентаў будзе адзіны шанец завяршыць паездку ў забароненым месцы: калі скончацца грошы на кашальку ў дадатку. У такім выпадку ўладальнікам самакатаў прыйдзецца цягам 15−20 хвілін забраць самакат з гэтага месца, распавялі Hrodna.life супрацоўнікі Samokato.

«Гэта было і наша прапанова, бо мы заўважаем, што самакаты часам стаяць побач з праезнай часткай, на веладарожцы або каля помнікаў. Умоўна, яны павінны стаяць так, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам, пешаходам ці веласіпедыстам і не ствараць праблем іншым людзям», — сказаў намеснік начальніка аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Кулакоў карэспандэнтцы Hrodna.life.

Чытайце таксама:
Начался сезон кикшеринга. Где можно арендовать электросамокат в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025