Парадам калясак адзначылі ў Гродне Міжнародны дзень сям'і. 15 траўня ў свяце паўдзельнічалі 100 сем’яў, а таксама дзіцячыя сады і арганізацыі Гродна. У парку Жылібера, дзе скончыўся парад, міліцыянты прапанавалі дзецям пагуляць дубінкамі, прымерыць шлем АМАПа і пасядзець у аўтамабілі.
Кінолагі ў парку прапанавалі пагуляць з сабакамі, вайскоўцы — са зброяй. Дзеці таксама маглі даведацца, як працуе пажарная машына.
Свята прайшло пад слоганам «Мая сям’я — мая краіна». Са сцэны падзякавалі шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Прысутным уручылі падарункі.
Свята арганізавала адміністрацыя Ленінскага раёна Гродна. Мэта — павышэнне грамадзянскай актыўнасці маладых пар і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, сцвярджаюць арганізатары. Мерапрыемства ахоўвала міліцыя — у тым ліку супрацоўнікі ў цывільным.
Глядзіце таксама: