Навіны

89-гадовую пенсіянерку зноў будуць судзіць за доўг Гроднавадаканалу

Гродзенская пракуратура падала пратэст на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна па спрэчцы Гроднавадаканала і 89-гадовай Марыі Ківер. Пенсіянерка недаплаціла за рамонт трубы 977 рублёў з 1877. Суд пастанавіў паменшыць суму доўгу з-за парушэння правоў спажыўца. У пракуратуры гэта палічылі незаконным.

Бабулі прызначылі маральную кампенсацыю

12 красавіка суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес рашэнне па спрэчцы Гроднавадаканала з 89-гадовай Марыяй Ківер. У траўні 2020 года пенсіянерка атрымала рахунак за рамонт трубы на 1877 рублёў. Жанчына не змагла аплаціць такую суму, хоць і аддала ўсе свае зберажэнні - 900 рублёў.

Раённы суд прызнаў не адпаведным закону пункт дамовы, у якім фіксавалася цана рамонту ў 1877 рублёў. Суд абгрунтаваў гэтае рашэнне парушэннем Закона аб абароне правоў спажыўцоў. У прыватнасці, пенсіянерку пісьмова не папярэдзілі пра тое, што ў канчатковую суму дададуць кошт аднаўлення асфальту. У выніку жанчыне дазволілі разлічыцца па першапачатковай смеце на 1503 рубля. Акрамя таго, ёй прызначылі маральную кампенсацыю ад Гроднавадаканала ў памеры 200 рублёў.

Пракуратура: суд не ўлічыў усе факты

Пракуратура Гродна палічыла рашэнне суда Кастрычніцкага раёна незаконным і падала апеляцыйны пратэст, паведаміў Hrodna.life прадстаўнік пенсіянеркі - старшыня Таварыства абароны правоў спажыўцоў «Рэвізор» Алег Калінкоў. Апеляцыю разгледзіць Гродзенскі абласны суд, дата пакуль не прызначаная.

Намеснік пракурора Гродна Аляксандр Южык у звароце ў судовую калегію абгрунтоўвае пазіцыю пракуратуры тым, што суд першай інстанцыі не ўлічыў «усе факты, якія ўваходзяць у прадмет даказвання па справе». Ён спасылаецца на палажэнні Грамадзянскага кодэкса, па якім падрадчык мае права патрабаваць аплату за непрадугледжаныя працы, калі дакажа неабходнасць неадкладных дзеянняў у інтарэсах заказчыка.

Збіраць на доўг з пенсіі прыйдзецца амаль 100 месяцаў

Аварыя, праз якую 89-гадовая пенсіянерка трапіла ў суд, здарылася ў кастрычніку 2019 года. Пад праезнай часткай пацякла труба. Высветлілася, што вадаправод папсаваўся на ўчастку, які вядзе ад цэнтральнай сеткі да прыватнага дома Марыі Ківер. Па беларускіх законах, рамонт у такіх выпадках аплачвае спажывец.

У бабулі адключылі ваду, таму што грошай на рамонт яна не знайшла. Вентыль перакрылі, каб не было ўцечкі. Да таго ж вада трапляла на ўчастак суседа. Жанчына 7 месяцаў правяла без вады і ў выніку пагадзілася на рамонт. Але атрымаўшы рахунак на 1877 рублёў, зразумела, што не зможа яго аплаціць.

«Пенсія мая 400 рублей. Заплачу за услугі, накупляю лекарства і еле дажыву. Другі раз дажэ не астаецца 200 рублей на еду. За камунальныя 118, на лекартсва — да 100 рублей. Ад даўленя таблеткі, ад сэрца, ад печані,» — распавядала Hrodna.life Марыя Ігнацьеўна. Паводле яе слоў, яна аддала ў кошт доўгу ўсе грошы, якія збірала на пахаванне. У месяц на аплату рамонту вадаправода атрымлівалася адкладаць па 10−20 рублёў. На дадзены момант недаплата складае 977 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025