Новости

У парку Жылібера з’явіцца новы атракцыён — «Вежа падзення»

Новы атракцыён у Гродне з’явіцца ў пачатку 2022 года. Зараз пачалі распрацоўку праектнай дакументацыі.

Праца атракцыёну заснавана на прынцыпе свабоднага падзення. Злучаныя сядзенні з людзьмі падымаюцца на вежу, нечакана падаюць і спыняюцца ўнізе. Адначасова змогуць пакатацца 16 чалавек.

«Гэта экстрэмальны атракцыён, таму на катанне будуць абмежаванні. Ён для дарослых», — распавёў уладальнік парку атракцыёнаў Юрый Солтан Hrodna.life.

Такі атракцыён у Беларусі ёсць у Гомелі, вышынёй каля 15 м, распавёў Юрый Солтан. «Вежа падзення» ў Гродне будзе істотна вышэй, і на дадзены момант павінна стаць самай высокай у Беларусі. Якой дакладна вышыні будзе вежа ў Гродне стане зразумела, калі вызначаць параметры для падмурка.

Пляцоўку выбралі на ўчастку побач з колам агляду. У парку няшмат месцы, таму новы атракцыён паставяць замест аднаго з цяперашніх — магчыма, «Каліпса».

Гродзенскі парк атракцыёнаў ужо вызначыўся з пастаўшніком. Гэта будзе кітайская фірма, у якой заказвалі і кола агляду.

Зараз у гродзенскім парку 11 атракцыёнаў. «Сярэдні ўзрост атракцыёнаў у нас — самы малады ў Беларусі. Але кожны год мы стараемся іх абнаўляць», — удакладніў Юрый Солтан. У 2020 годзе перашкодзіла пандэмія.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025