Не толькі распаўсюд ці захоўванне матэрыялаў, але і падпіска на Telegram-каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі, могуць стаць прычынай адміністрацыйнай адказнасці, напісалі ў тэлеграм-канале ГУБОП 30 красавіка.
У тэлеграм-канале, які належыць Галоўнаму ўпраўленню па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), 30 красавіка з’явіўся спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў Беларусі. Ніжэй — паведамленне: «Захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а раўно ПАДПІСКА на Telegram-каналы і чаты, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць!». Але што пра гэта кажа закон?
Згодна з арт. 19.11 КаАП, адміністрацыйнае пакаранне будзе ў тым выпадку, калі чалавек займаецца вытворчасцю, захоўваннем і распаўсюджваннем матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі і мэсанджары.
«Адпаведна, за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы можна пакараць, толькі калі будзе даказана, што асоба перадала іншаму прадукцыю, якую публікуюць гэтыя каналы, альбо мела намер яе каму-небудзь перадаць» — патлумачыў адвакат Антон Гашынскі выданню «Наша Н**а»
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…