Супрацоўнікам кафедр,  клінікі і студэнтам забаранілі выкарыстанне асабістых мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, відэакамер, планшэтаў, радыёпрымачоў і іншых электронных прыладаў у службовы час, паведамілі ў  тэлеграм-канале “Белые халаты”. Змены тлумачаць неабходнасцю захавання медычнай таямніцы пацыентаў. 

Такі загад даў галоўны лекар Універсітэцкай клініцы 22 красавіка 2021 года. Супрацоўнікам дазваляецца карыстацца толькі стацыянарнымі і ўнутранымі службовымі тэлефонамі, не маючых магчымасць фатаграфаваць і рабіць аўдыазапіс.

Рабіць фотаздымкі ці аўдыазапісы дазваляецца толькі з пісьмовага дазволу галоўнага лекара. Таксама супрацоўнікам у працоўны час забаранілі карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

“Супрацоўнікі клінікі на працоўным месцы павінны займацца працай і якасна аказваць медычную дапамогу людзям”, – распавёў Hrodna.life Зянькоў Алег Леанідавіч намеснік галоўнага лекара па арганізацыйнай-метадычнай працы. 

За разгалошванне медычнай таямніцы суд Маскоўскага раёна горада Мінска 2 сакавіка 2021 года прысудзіў журналістке Кацярыне Барысевіч 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у 100 базавых велячынь. Па справе “0 ‰ у крыві забітага Рамана Бандарэнкі”.