Навіны

Telegram-канал «Чорная кніга Беларусі» і яго абласныя аналагі прызналі экстрэмісцкімі

Рашэнне аб прызнанні каналаў экстрэмісцкімі прыняў 29 красавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля. У спіс забароненых трапілі асноўны канал, а таксама «ЧКБ Віцебск і вобласць», «ЧКБ Брэст і вобласць», «ЧКБ Гродна і вобласць», «ЧКБ Магілёў і вобласць», «ЧКБ Гомель і вобласць» — паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

«Адміністратары супольнасцяў размяшчалі экстрэмісцкія публікацыі, у якіх, у тым ліку, выяўляецца непрыязнасць да дзяржаўных органаў, дзяржслужачых і праваахоўнікаў. У матэрыялах часцяком выкарыстоўваюцца розныя пагардлівыя назвы (бандыты, фашысты, злачынцы, карнікі, хлусы), распальваецца сацыяльная розніца. У сукупнасці гэта фармуе негатыўнае стаўленне да дзеючай улады, падрывае яе аўтарытэт», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

На момант публікацыі ў телеграм канала «Чорная кніга Беларусі» было 71 440 падпісчыкаў. У Гродзенскага рэгіянальнага канала — 2 757 падпісчыкаў.

Да гэтага, 22 красавіка, экстрэмісцкім прызналі тэлеграм-канал «BYPOL». Па падліках Hrodna.life на 29 красавіка ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі 24 тэлеграм-канала. Але не ўсе ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкі матэрыялаў.

19 красавіка па ініцыятыве Гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродна 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.

Падпіска не раўно захоўванне

З лютага 2021 года пачалі прызнаваць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх ўносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на іх або распаўсюд, альбо захоўванне інфармацыі (Фота, Відэа з лагатыпамі) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць і пакаранне ажно да арышту.

Падпіска на такія каналы не роўная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні варта запампоўка медыяфайлаў на прылады. Мы пісалі аб тым, як праверыць і змяніць налады.

Штрафы Hrodna.life і newgrodno.by

Па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна 19 сакавіка 2021 года Hrodna.life атрымаў штраф за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі з забароненага тэлеграм-канала-400 базавых велічынь (11 600 рублёў). Галоўны рэдактар Аляксей Шота атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па тым жа артыкуле як фізічная асоба. За гэта ж парушэнне 12 красавіка рэдактар newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) атрымаў штраф 25 базавых адзінак (725 рублёў). Праверку праводзяць у дачыненні да «Газеты Слонімскай». Усе тры выпадкі звязаныя з публікацыямі, якія змяшчаюць матэрыялы Telegram-канала Сцяпана Пуцілы, раней прызнанага экстрэмісцкім.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025