Выйсці з дома, смачна паесці і быць у трэндзе – пра такую матывацыю схадзіць на гастрафэст распавядалі гродзенцы карэспандэнтцы Hrodna.life. Патрапіць у некаторыя ўстановы фестывалю аказалася няпроста. У іншых выходзіла атрымаць сэт нават без чакання. Колькасць наведвальнікаў за дзень ва ўстаноў-удзельніц гастрафэста вырасла ў параўнанні са звычайнай у 2-4 разы. 

“Адказалі хутка – месцаў няма”

Жанна Лукашэвіч упершыню паспрабавала трапіць на гастрафэст. “Звычайна не ходзім па рэстаранах. Але зараз захацелася”, – распавяла яна. Выбірала ўстанову па рэкламных фатаграфіях сэтаў. Першы званок для замовы зрабіла 16 красавіка. У першы раз трапіць на сэт атрымалася 26-га. У яшчэ адзін рэстаран удалося зарэзерваваць месцы на апошні дзень гастрафэста.

гастрофест. Одно из блюд сета ресторана "Старый город". Фото: Ирина Новик
Адна са страў сэта рэстарана “Стары горад”. Фота: Ірына Новік

З аўторка 27 красавіка некаторыя рэстараны ўжо не прымаюць замовы. “Усе месцы зарэзерваваныя да канца фестывалю”, – адказалі адміністратары “Беластока”. На старонцы “Золотого теленка” ў Instagram паведамляюць, што сэтаў на вынас і дастаўку не забяспечаць. Прасцей за ўсё патрапіць на сэт у рэстаранах гандлёвых цэнтраў: у “Старым горадзе” (ГЦ Old City) і “Piazzetta Italiana” (ТРК Triniti). У “Подкове” і ў “Хинкальне” прыйдзецца чакаць сэт 1-2 гадзіны, але трапіць – рэальна.

“Сапраўдны” смак не заўсёды такі, як чакаеш

Для некаторых гродзенцаў гастрафэст стаў нагодай схадзіць у кавярню і правесці час з сябрамі. Яшчэ адна матывацыя – паспрабаваць “сапраўдны” смак страў ад рэстаранных шэфаў.

«Па-сапраўднаму можна наесціся і яшчэ застанецца. Усё-такі паўтара кілаграма ежы, – кажа Паліна Ткачэнка пра сэт у “Хинкальне”. – Спачатку прынеслі нам суп. Я пакаштавала пару лыжачак – мне спадабалася. Але потым аказалася, што суп востры. Гэта не выключае таго, што ён смачны. Можна есці з хачапуры”.

гастрофест, Суп из сета "Хинкальни" - вкусный, но непривычно острый. Фото: Эльдар Шумило
Суп з сэта “Хинкальни” – смачны, але нязвыкла востры. Фота: Эльдар Шуміла

“Асабліва вылучу салата – вельмі сакавіты, спадабаўся. Хінкалі каштавала ўпершыню. Не зразумела, чаму такі ажыятаж вакол іх. Нагадалі мне пельмені”. 

гастрофест, Хинкали из сета "Хинкальни". Фото: Эльдар Шумило
Хінкалі з сэта “Хінкальні”. Фота: Эльдар Шуміла

Хапіла на дваіх з сяброўкай

Аднаго сэта з піцэрыі “Piazzetta Italiana” цалкам хапіла на дваіх, адзначыла Вольга Сяліцкая. “Загадзя не рэзервавалі. Проста хадзілі па крамах, стаміліся, вырашылі адпачыць-падсілкавацца. Замовілі сэт і атрымалі яго хвілін праз 15. Было супер”.

Дома так не прыгатуеш

“Гастрафэст ў “Артефакте” нам вельмі спадабаўся, – кажа Ларыса Сыраваткіна. – Кулябяка з цялячымі мазгамі, з ягадамі і апельсінавымі цукатамі – незвычайна і смачна. Сам дома так не прыгатуеш. Прыгожа падавалі акуня ў саляным панцыры. Афіцыянтка яго падпаліла, елі, калі полымя згасла. Спадабаўся мядовік, як хатні. Выхад сэта – кілаграм. Наелася так, што абышлася без вячэры”.

Гастрафэст: наведаць цяжка прапусціць. Дзе паставяць коску гродзенцы?
Адна са страў сэта ў “Артефакте” – акунь ў саляным панцыры. Фота: Ларыса Сыраваткіна

Лайфхак ад дасведчанага гурмана

Наведаць за тыдзень чатыры ўстановы ўдалося Кацярыне Забелінай. Яна распавяла, што звычайна выходзіць паабедаць не дома некалькі разоў на месяц. Таксама ў кафэ і рэстаранах яна сустракаецца з сяброўкамі ці прызначае дзелавыя сустрэчы. Калі праходзяць гастрафэсты – абавязкова імкнецца патрапіць. 

Гастрафэст: наведаць цяжка прапусціць. Дзе паставяць коску гродзенцы?
Адна з “дымных” страў сэта ад бара “Эсперанто”. Фота: Кацярына Забеліна

У Кацярыны ёсць свой сакрэт, які дапамагае трапіць нават у самыя пафасныя месцы.

“Заўсёды ёсць розніца, спрабуеш патрапіць у пачатку ці потым. У першыя дні заўсёды прасцей. Усе яшчэ разгойдваюцца. У некаторыя ўстановы можна прыйсці без запісу”.

Пра візіт у бар “Эсперанто” Кацярына напісала на сваёй старонцы ў Facebook:

“”Эсперанто” паліў у прамым сэнсе слова: стравы то гарэлі, то дыміліся. А калі прынеслі дэсерт, я нават западозрыла, што цяпер дакладна ірване… Але абышлося.

Ахвотных было шмат. Цудам удалося зарэзерваваць столік проста перад візітам. Зала была пад завязку забітая прагнымі гастрафэсціць… Спойлерну: усе стравы спадабаліся. Было эстэтычна і смачна”.

Гастрафэст як вучэбнае практыкаванне і рэйтынг ад студэнтаў-маркетолагаў

Студэнты-маркетолагі з ГрДУ скарысталіся гастрафэстам не толькі каб смачна паесці. Яны зладзілі ўласнае рейтынгаванне фестывалю з пункту гледжання маркетынгу, распавяла Hrodna.life Анастасія Сазановіч.

Сістэма ацэнкі устаноў у студэнцкім маркетынгавым даследаванні ўключала падачу, арыгінальнасць, агульны знешні выгляд фатаграфіі, адпаведнасць яго стылю ўстановы. Лідзіруюць у іх рэйтынгу «Золотой теленок», «YellowStreet17» і «Беласток».