Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку выставяць на таргі. Пра гэта 23 красавіка у сваім Facebook паведаміў старшыня гродзенскага аблвыканкама Ўладзімір Каранік.
У 2014 годзе палац ужо набывала за 90 000 долараў сям’я з Масквы. Палац быў выняты ў уласніка 10 лістапада 2020 года па рашэнню суда Шчучынскага раёна.
Палацава-паркавы ансамбль у Жалудку з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ІІ-ой катэгорыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ. Комплекс уключае ў сабе: палац, флігель, кузню, гаспадарчыя пабудовы і рэшткі былога парка.
У 2013- 2014 гадах там праведзены шэраг навукова-даследчых і праектных прац па аднаўленні цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння ансамбля.
Палац пабудавалі ў 1908 годзе у стылістыцы нэабарокка, па праекту польска-італьянскага архітэктара Ўладзіслава Марконі. Да 1939 года палац быў сямейным маёнткам Святаполк-Чацвярцінскіх.У перыяд Другой Сусветнай вайны ў ім месціўся нямецкі вайсковы шпіталь.
На пачатку 1960-х. палац Святаполк-Чацвярцінскіх быў пераданы вайсковай частцы. У 1992 годзе вайсковая частка была расфарміравана, а палацавы комплекс перадалі аднаму з падраздзяленняў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Першы раз палацавы комплекс выкупалі ва ўласную маёмасць у 2014 годзе. Новым ўласнікам тады стала сям’я Гаўрылавых з Масквы. Яны заплацілі за палац каля 900 мільёнаў рублёў. У Жалудку планавалі адкрыць турыстычны комплекс і атэль.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…