Навіны

Гродзенская крама «Адметнасць» адказала на скаргу наконт «пранацысцка-пратэстных» сцягоў

Уладальнік «Адметнасці» Сяргей Верамеенка адказаў на скаргу жыхара Віцебскай вобласці, які ўгледзеў у асартыменце крамы «пранацыскую сімволіку». Адказ Сяргей адправіў ва Упраўленне гандлю і паслугаў Гродзенскага гарвыканкама.

Верамеенка патлумачыў, што «ў краме „Адметнасць“ ніколі не прадавалася і не будзе прадавацца якая небудзь прадукцыя датычная нацызму, альбо іншых экстрэмісцкіх антычалавечных ідэалогій». Акрамя гэтага ён заўпэўніў, што ўсе тавары аформлены належным чынам і маюць усе неабходныя для легальнага продажу дакументы.

Запыт даць тлумачэнні крама сувеніраў «Адметнасць» атрымала 21 красавіка: яго прынес у краму супрацоўнік Упраўлення гандлю гарвыканкама. Нагодай стала скарга на продаж бел-чырвона-белай сімволікі, якую гарадскія ўлады атрымалі ад Аляксандра Кавалёва з вёскі Бігосава Верхнедзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Аляксандр Кавалёў за апошні час напісаў пяць розных скаргаў на бел-чырвона-белую сімволіку, прычым сярод іх ёсць скарга на заўзятара маскоўскага «Спартака». Шмат зваротаў прысвечаныя сэнсу і паходжанню лозунга «Жыве Беларусь!».

Крама «Адметнасць» працуе ў цэнтры Гродна з 2018 года. Яна спецыялізуецца на продажы сувеніраў з гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікай, адзення з арнаментам, рэчаў ручной працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025