Грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю першага энэргаблока Беларускай АЭС прызначаны на 30 красавіка. Пра гэта на сваім сайце паведаміў Дзяржатамнадзор.

Слуханні пройдуць 30 красавіка з 14.00 да 19.00. З-за пандэміі каранавіруса яны пройдуць у «гібрыдным» фармаце. Па ўсёй краіне будуць арганізаваны памяшканні, у якія можна прыйсці для ўдзелу ў відэаканферэнцыі. Галоўная студыя будзе знаходзіцца ў Астраўцы, тры памяшканні будуць у Мінску і па адным — у кожным абласным цэнтры.

У Гродне слуханні адбудуцца ў абласным упраўленні МНС, па адрасе зав. Дзяржынскага, 15. Колькасць удзельнікаў - да 24 чалавек. Для ўдзелу абавязковая папярэдняя рэгістрацыя — яна будзе адкрытая да 17.00 29 красавіка.