22 красавіка ў Гродне затрымалі фатографа-фрылансера Валерыя Юдзіна. Магчымая прычына — бел-чырвона-белы сцяжок у аўтамабілі. 23 красавіка Валерыя адпусцілі. Суд пройдзе 28 красавіка.

Валерыя затрымалі раніцай, калі ён ехаў на працу. Ужо больш за чатыры гадзіны ён знаходзіцца ў РАУС, распавяла ягоная жонка БАЖ.

Абноўлена. Валерый Юдзін сапраўды быў затрыманы за адзіночны пікет — у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок. Цяпер мужчына затрыманы на 72 гадзіны, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у бліжэйшы час адбудзецца суд, паведаміў Блогу Гродна s13.ru Яўген Дудко, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года сцяг вісеў на будынку аблвыканкама.

З-за сцяжка ў аўтамабілі вясной 2021 года таксама затрымалі актывіста Мікалая Лемяноўскага. У апошні час пачасціліся выпадкі затрыманняў і судоў за рэчы з спалучэннем белага і чырвонага колераў і «Пагоні» — прычынай затрымання можа стаць нават невялікі малюнак на вопратцы або ў машыне.

Чытайце таксама: