22 красавіка ў Гродне затрымалі фатографа-фрылансера Валерыя Юдзіна. Магчымая прычына – бел-чырвона-белы сцяжок у аўтамабілі. 23 красавіка Валерыя адпусцілі. Суд пройдзе 28 красавіка.
Валерыя затрымалі раніцай, калі ён ехаў на працу. Ужо больш за чатыры гадзіны ён знаходзіцца ў РАУС, распавяла ягоная жонка БАЖ.
Абноўлена. Валерый Юдзін сапраўды быў затрыманы за адзіночны пікет – у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок. Цяпер мужчына затрыманы на 72 гадзіны, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у бліжэйшы час адбудзецца суд, паведаміў Блогу Гродна s13.ru Яўген Дудко, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Валерый Юдзін – фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса “Твой город Гродно”. Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года сцяг вісеў на будынку аблвыканкама.
З-за сцяжка ў аўтамабілі вясной 2021 года таксама затрымалі актывіста Мікалая Лемяноўскага. У апошні час пачасціліся выпадкі затрыманняў і судоў за рэчы з спалучэннем белага і чырвонага колераў і “Пагоні” – прычынай затрымання можа стаць нават невялікі малюнак на вопратцы або ў машыне.
Чытайце таксама:



