Канцэрты гурта J: Mopc у Гродне, Лідзе і Слоніме, запланаваныя на 7, 8 і 9 траўня, адмененыя. Пра гэта 20 красавіка заявіў лідар гурта Уладзімір Пугач на сваёй старонцы Facebook.
«Кепскімі навінамі зараз нікога не здзівіць. Але важна іх фіксаваць, каб не звыкацца, не зварыцца незаўважна для сабе, як лягушка ў вельмі медленна падаграваемай вадзе.
Усе тры канцэрты ў Гродзенскай вобласці, анансаваныя ў траўні, адменены. Адразу на некалькіх пляцоўках узніклі „тэхнічныя прычыны“ і яшчэ на адной — успышка каранавіруса. Паўсюль прамоўтары — прыватныя кампаніі. Разумеем, што ў іх выбару, хутчэй за ўсё, не было. Дзякуй, што паспрабавалі», — напісаў Пугач.
Чаму адмянілі канцэрты?
Першы канцэрт — у лідскім начным клубе «Маяк» — павінен быў адбыцца 7 траўня. Па якіх прычынах адмянілі выступ і ці паўплывае гэта на іншыя мерапрыемствы, у клубе адказаць не змаглі.
Канцэрт у Слоніме быў запланаваны на 8 траўня. Афіцыйная прычына адмены — каранавірус. «Людзі былі зацікаўлены канцэртам і набывалі білеты», — распавёў Hrodna.life дыстрыб’ютар квіткоў.
У Гродне канцэрт быў запланаваны на 9 траўня ў начным клубе «База». Яго адмянілі па тэхнічных прычынах. Іншыя мерапрыемствы ў клубе, запланаваныя на 2 і 16 траўня, не адмянялі, продаж квіткоў на іх працягваецца. Па пытанні адмены канцэрта адміністратары начнога клуба «База» параілі рэдакцыі Hrodna.life звязацца з арганізатарамі.
Арганізатары тура J: Mopc па Беларусі - агенцтва «4А-Ивент» — з журналістамі размаўляць не захацелі.
З чым можа быць звязана адмена канцэртаў?
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 лідар гурта Уладзімір Пугач неаднаразова выступаў перад жыхарамі «плошчы Перамен» у Мінску, а таксама стаў адным з членаў Каардынацыйнага Савета. У снежні 2020 года яго выклікалі на допыт у СК па справе звязанай з Каардынацыйным Саветам.
Першыя адмены канцэртаў і забароны выступаў беларускіх выканаўцаў па палітычных прычынах распачаліся ў 2004 годзе. За 17 гадоў у так званых «чорных спісах» былі гурты «Ляпис Трубецкой», «N.R.M.», «Neuro Dubel» і іншыя.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…