Два новых бара ““Урбанист” і “Buxta” распачнуць працу ў Гродне. Яны адчыняцца ў памяшканнях, дзе да гэтага размяшчаліся іншыя папулярныя ў горадзе ўстановы.

“Урбанист” размясціўся ў падвале былой пальчатквавай фабрыкі на Маставой, 31. Там раней знаходзіўся  бар “Третье место”. З яго ўладальнікамі ў лютым 2021 разарвалі дамову арэнды.

Бар адкрыецца 16 красавіка, а 17:00. Кліентаў чакае новае меню, а ад “Третьего места” засталося толькі памяшканне. Больш інфармацыі ад новых уладальнікаў Hrodna.life атрымаць не ўдалося.

Чакаецца адкрыццё бара “Buxta”. Новы бар размесціцца ў падвале на Віленскай, 6. Там раней знаходзіўся бар “Корица”, які зачыніўся ў лістападзе. Унутры памяшкання зрабілі рамонт і абнавілі вывеску на ўваходзе. З медыя новыя ўладальнікі размаўляць не жадаюць.