Навіны

У Гродна прывезлі разны алтар для кірхі. Яму больш за 100 гадоў

Акрамя самага алтара для лютэранскай кірхі ў Гродна перадалі кафедру (амбон) і хрысцільню (баптыстэрый). «Новаму» разному алтару — 113 гадоў. У хуткім часе ў кірсе запусцяць і адрэстаўраваны старадаўні гадзіннік.

Алтар меркавалі прывезці ў Гродна яшчэ ў жніўні 2020 года і ўсталяваць да Дня горада. Праз пандэмію ўсё давялося адкласці на нявызначаны тэрмін. Зараз з’явілася магчымасць перасылкі, і ёй хутка скарысталіся.

Алтар, які ўсталююць у гродзенскай кірсе

«У нас няма пэўных канонаў, якім мусіць быць алтар, гэта можа быць і проста стол. Але наш храм — неагатычны, у ім прысутнічае архітэктурная прыгажосць. Таму алтар, які прывезлі сёння, для нас такі важны», — распавёў Hrodna.life пастар кірхі Уладзімір Татарнікаў.

Калі будынак вярнулі суполцы ў 1995 годзе, увесь інтэр'ер у ім быў знішчаны. Абшчына спрабуе вярнуць кірсе выгляд дзеючага храма. «Мы хочам, каб людзі, заходзячы, разумелі, што гэта намоленае месца з багатай гісторыяй. Гэта дасягаецца за кошт архітэктурных элементаў, інтэр'еру», — патлумачыў пастар.

Алтар — падарунак ад лютэран з Нямеччыны

Стогадовы алтар прывезлі ў Гродна з горада Бітэрфельд (Германія) па дабрачыннай лініі фонду «Саюз Марціна Лютэра і Лютэранская Царква Сярэдняй Германіі» як падарунак. Храм, з якога ён прыбыў, быў збудаваны ў той жа час, што і гродзенская кірха, і выглядае гэтаксама. Гэта быў гарнізонны храм, а калі вайсковую частку расфармавалі, яго закрылі. Фотаздымкаў, як выглядаў алтар у гродзенскай кірсе, не захавалася. Хутчэй за ўсё ён быў падобны да бітэрфельдскага, патлумачыў пастар.

Зараз груз трэба зарэгістраваць у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Упраўленні справамі прэзідэнта. Гэта вызваліць лютэранскую суполку ад выплаты падаткаў за яго атрыманне. На афармленне можа сысці некалькі месяцаў. Пакуль усе часткі алтара запакаваныя і знаходзяцца ў кірсе. У ёй адкрылі адмысловую зону часовага захоўвання для гуманітарнага грузу. Інакш яго трэба захоўваць на мытні, а гэта досыць дорага.

Крок за крокам. Што яшчэ плануюць аднавіць ў кірсе

Кірха паступова вяртае свой гістарычны выгляд. У бліжэйшых планах — далучыць да цыферблатаў адноўлены механізм старадаўняга гадзінніка, запусціць яго і выставіць для дэманстрацыі. «Для нас гэта вялікая падзея — гадзіннік быў у такім стане, што мы не спадзяваліся, што ён калі-небудзь запусціцца».

Чытайце таксама:

Зробяць і знешнюю падсветку для будынка, плануюць заняцца ўнутраным асвятленнем. Арыгінальныя жырандолі былі ці знішчаныя, ці вывезеныя, засталіся толькі гакі.

У кірсе хочуць таксама ўзнавіць старадаўні вітраж за алтаром — магчыма, нават у наступным годзе. Захавалася фатаграфія 1939 года, на якой бачная яго частка, пісаў «Вечерний Гродно». На вітражы быў выяўлены Ісус, які ідзе па аблоках над горадам.

«Наш лозунг — крок за крокам з божай дапамогай. У нас багатая гісторыя — з 1796 года лютэранская царква прысутнічае ў Гродне. Старадаўнія рэчы, якія мы атрымліваем, дапамагаюць гэта прачуць», — кажа Уладзімір Татарнікаў.

Гісторыя кірхі

Гродзенская царква Святога Іаана — адзіная лютэранская кірха ў Беларусі. У канцы XVIII стагоддзя кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў гродзенскай суполцы трохпавярховы будынак карчмы, у якой лютэране нямецкага паходжання абедалі і маліліся. Будынак некалькі разоў перабудоўваўся, і сучасны выгляд касцёл набыў у 1912 годзе. У савецкі час у кірсе знаходзіўся абласны архіў. Інтэр'ер прыбралі, тэрыторыю старых могілак забудавалі.

Абшчына гродзенскіх лютэран аднавіла дзейнасць у 1993 годзе, а ў 1995 ёй вярнулі будынак кірхі. Пасля гэтага храм пачалі аднаўляць. Стогадовыя лавы прывезлі з Германіі. Рэстаўрацыя храма пачалася ў 2013 годзе і доўжылася два гады. Будынку вярнулі гістарычны колер, аднавілі 12-метровы шпіль. Механічны арган прывезлі ў 2014 годзе з Франкфурта-на-Майне. Цяпер у кірсе рэгулярна праходзяць канцэрты арганнай музыкі, паслухаць іх могуць усе ахвотныя. Лютэранская абшчына ў Гродне складае каля 70 чалавек.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025