Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота 9 красавіка падаў скаргу ў Гродзенскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна. 19 сакавіка яму прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Аляксей Шота не пагадзіўся з рашэннем суда.
На думку Аляксея і рэдакцыі Hrodna.life, рашэнне трэба адмяніць у сувязі з аднабаковасцю, непаўнатой і неаб’ектыўным даследаваннем абставінаў. Справу варта спыніць за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння, лічыць галоўны рэдактар. Калі пройдзе пасяджэнне ў абласным судзе, пакуль невядома.
У судзе 19 сакавіка Аляксей Шота прызнаў, што сапраўды размясціў спасылку і лагатып Telegram-канала ў матэрыялах на сайце. Але, па-першае, на той момант Telegram-канал не быў прызнаны экстрэмісцкім. Па-другое, пасля прызнання яго экстрэмісцкім на сайце выдалілі ўсе згадкі, якія змаглі знайсці. А значыць, свядомага, мэтанакіраванага і наўмыснага распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, што ставілася ў віну Аляксею, не было.
19 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гродна галоўнаму рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе — па арт.17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года). Канфіскаваны падчас агляду ў рэдакцыі ноўтбук канфіскавалі. Астатнюю канфіскаваную тэхніку адправілі на экспертызу і па гэтым факце пачалі асобную праверку.
Справу разглядала суддзя Наталля Козел. Сведкам па справе праходзіў супрацоўнік міліцыі Вадзім Налівайка, таксама ўдзельнічаў прадстаўнік АУС Андрэй Пігульскі.
12 красавіка па тым жа артыкуле пачнуць судзіць рэдактара newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка). Таксама праводзяць праверку ў дачыненні да «Газеты Слонімскай».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…