Вікторыя з Гродна заплаціць штраф у 10 базавых велічыняў (290 рублёў) за тое, што павесіла дома шэрую штору з чырвонай паласой пасярэдзіне. Такое рашэнне 31 сакавіка вынесла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Міліцыя палічыла, што штора падобная на БЧБ-сцяг, а значыць гэта — адзіночнае пікетаванне. Вікторыю асудзілі паводле арт. 23. 34 КаАП (у рэдакцыі 2003 года).
Сама Вікторыя не змагла прыйсці ў суд. Аб рашэнні суддзі ёй паведаміў сакратар. Пастанова дзяўчыне прыйдзе па пошце.
Разгляд у судзе ішоў тыдзень. Вікторыя спрабавала даказаць, што штора не новая, яе колер — шэры, на сцяг яна не падобная памерамі. Раней Hrodna.life падрабязна распавёў гісторыю гродзенкі. Вікторыя адна выхоўвае дваіх дзяцей, адзін з якіх — з ДЦП. Дзяўчына перажывае, што калі не зможа своечасова заплаціць штраф, то яе рахункі заблакуюць, і сям’я застанецца без грошай.
Чытайце таксама: