Пасля акцыі пратэсту 27 верасня ў Гродне Севяртоку прысудзілі 5,5 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле арт. 364 і арт. 413 КК. Яфімовічу паводле арт. 364 КК – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, Юдзіну – 4, Хіжнякову – 2,5. Менавіта столькі запатрабаваў пракурор Сяргей Пятрашка.

UPD. 17 чэрвеня Гродзенскі абласны суд пакінуў прысуд без змянення.

Меру стрымання пакінулі ранейшай – заключэнне пад варту. З абвінавачаных спагналі 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпеламу амапаўцу Башко. Такое рашэнне вынес суддзя Генадзь Мазайла ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Прысуд блізкія сустрэлі слязьмі. “Трымайся, тат!”,- чуваць было ў зале. “Ды ўсё нармальна!”,- адказвалі абвінавачаныя. Яны трымаюцца бойка.

Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова пачалі судзіць пасля падзей 27 верасня 2020 года па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Іх заключылі пад варту.

Ад 2 да 5,5 гадоў калоніі. Гродзенцаў асудзілі па «справе Галактыкі»
Ад 2 да 5,5 гадоў калоніі. Гродзенцаў асудзілі па “справе Галактыкі”

Жыхара Мастоў Андрэя Севяртоку пачалі судзіць паводле арт. 364 КК і ч. 1 арт. 413 КК – Уцёкі з-пад варты. Віну гродзенцы не прызналі, Севяртока прызнаў часткова.

Версія абвінавачвання

Паводле дзяржабвінавачання, на прыпынку “Усход” 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін – нагой па правай назе. У гэты час Яфімовіч наўмысна кінуў у Заяц невыяўлены прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два – рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко невыяўлены прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства. У Башко – фізічны боль і пабоі, у Заяц — кароткачасовая страта здароўя.

Пацярпелы Башко заявіў пазоў абвінавачаным у 2000 рублёў і папрасіў пералічыць грошы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна Гродна.

Апошняе слова

Міхаіл Яфімовіч звярнуў увагу на тое, што ў матэрыялах справы прысутнічаюць недапушчальныя доказы, дапушчаныя грубыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Яфімовіч папрасіў яго апраўдаць ў сувязі з недаказанасцю ўдзелу ў злачынстве.

“Як я і іншыя людзі, бачачы збіццё грамадзян, здзекі над мужчынамі, праявы бессаромнасці над жанчынамі – нашымі мамамі, жонкамі і сёстрамі, павінны былі рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца? Па законе прайсці міма або рэагаваць паводле сваіх поглядаў і унутраных прынцыпаў?”,- задаўся пытаннем Яфімовіч.

“Я шкадую аб тым, што апынуўся тут, на гэтай лаве. Але я спадзяюся на справядлівы і законны прысуд”, – сказаў Міхаіл Юдзін. Ён папрасіў не пазбаўляць яго свабоды, паколькі ён вядзе “правільны лад жыцця”, не мае шкодных звычак, мае пастаяннае месца жыхарства, працу, сям’ю — у тым ліку малалетніх дачок. “Мне вельмі хацелася б быць побач з імі і выхоўваць іх на карысць грамадства”, — сказаў на заканчэнне Юдзін.

Ад 2 да 5,5 гадоў калоніі. Гродзенцаў асудзілі па «справе Галактыкі»
Ад 2 да 5,5 гадоў калоніі. Гродзенцаў асудзілі па «справе Галактыкі»
Ад 2 да 5,5 гадоў калоніі. Гродзенцаў асудзілі па «справе Галактыкі»

Хіжнякоў сказаў, што не адчувае сябе вінаватым і лічыць, што доказаў яго віны падчас следства і ў судзе не здабылі. Ён папрасіў апраўдальны прысуд.

Севяртока адзначыў, што хоць ён быў раней судзімы, але цяпер “пакінуў крымінальную свядомасць” і не хоча ў турму. У яго ёсць дачка-студэнтка і маці, якой “брат не дапаможа”. Паводле яго слоў, Севяртока сядзеў за забойства “члена актыўнай банды вымагальнікаў”. Андрэй адзначыў, што хадзіў на мітынгі ў Мастах, але пасля ціску праваахоўных органаў паехаў “самавыяўляцца” ў Гродне. Да гвалту ён не рыхтаваўся. «Больш таго, я праціўнік таго, што амапаўцы крайнія ва ўсім гэтым застаюцца. <…> Да жаль, тыя, хто падказваў, застануцца па-за кадрам».

Андрэй дапамагаў суседзям-пенсіянерам насіць прадукты на 4-ты паверх або кола напампаваць, займаўся дабрачыннасцю – адпраўляў грошы хворым дзецям па СМС, распавёў ён у судзе.

Андрэю “не па сабе”, што пацярпелай апынулася жанчына – “амуніцыя прыглушвае формы”, распавёў ён у апошнім слове. Ведаючы, што гэта жанчына, ён дзейнічаў бы акуратней.

– Навошта іх (абвінавачаных – Hrodna.life) засоўваць у месцы пазбаўлення волі, каб яны яшчэ больш раззлаваліся, радыкалізаваліся? <…> Падстава ў будучыні сутыкнуць ілбамі каго-то? Я не лічу гэта мэтазгодным ні з якога пункту гледжання: ні чалавечага, ні з пункту гледжання дзяржавы. Гэта зусім безадказнае стаўленне да будучыні, — сказаў Андрэй.

Як развівалася справа?