Пракуратура праводзіць праверку выставы мастакага Алеся Пушкіна, якая адкрылася 19 сакавіка ў “Цэнтры гарадскога жыцця”, па адрасе Кірава, 3, паведамляе “СБ. Беларусь сегодня”.

Праверка звязана з размяшчэннем партрэта дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага пасляваненнага супраціву Яўгена Жыхара. “Па выніках разглядаемага факта будзе дадзена прынцыповая ацэнка: пры наяўнасці прадугледжаных законам падставаў – ажно да ўзбуджэння крымінальнай справы”, — заявіў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Максім Кірыла.

Напярэдадні, 23 сакавіка, гледачы прамога эфіра са старшынём аблвыканкама Ўладзімірам Каранікам задалі пытанне пра выставу ў “Цэнтры гарадскога жыцця”. Прыкладна ў гэты ж час у памяшканне “Цэнтра” спрабаваў патрапіць АМАП.

«А что скажет наш уважаемый губернатор на то, что в городе с ведома местной власти продолжает работать рассадник бчб-заразы – так называемый «Центр городской жизни»?

Між іншым, фота таго самага Яўгена Жыхара размешчана ў экспазіцыі Дзяржаўнага пастаўскага краязнаўчага музея.

Пракуратура распачала праверку выставы Алеся Пушкіна ў “Цэнтры гарадскога жыцця”
Партрэт Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна і здымкі яго паплечнікаў у экспазіцыі Пастаўскага краязнаўчага музея. Пра гэта згадвае краязнаўца Аляксей Ластоўскі ў допісе на асабістай старонцы ў Facebook. Фота: Аляксей Ластоўскі