Навіны

2,5 гады турмы за кінуты стаканчык. Чацвярым гродзенцам запыталі пакаранне па «справе Галактыкі»

Пракурор Сяргей Пятрашка запытаў пакаранне для гродзенцаў, якіх абвінавацілі ў гвалце над амапаўцамі 27 верасня. Міхаіла Яфімовіча і Вадзіма Хіжнякова ён прапанаваў пакараць 2,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Міхаіла Юдзіна — 4 гадамі, Андрэя Севертоку — 5,5 гадамі.

Пацярпелы Башко заявіў пазоў абвінавачаным у 2000 рублёў і папрасіў пералічыць грошы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна Гродна.

Адвакат звярнуў увагу на шматлікія парушэнні ў дакументах справы, з-за якіх яны не могуць лічыцца доказамі ў судзе.

Працягнуцца спрэчкі бакоў 24 сакавіка ў 14.30.

Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова пачалі судзіць па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Іх заключылі пад варту.

Жыхара Мастоў Андрэя Севертоку пачалі судзіць паводле арт. 364 КК і ч. 1 арт. 413 КК — Уцёкі з-пад варты. Віну гродзенцы не прызналі, Севяртока прызнаў часткова.

Версія абвінавачвання

Паводле дзяржабвінавачання, на прыпынку «Усход» 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімовіч наўмысна кінуў у Заяц невыяўлены прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс Башко адзін удар нагой па целу, адзін — рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко невыяўлены прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства. У Башко — фізічны боль і пабоі, у Заяц — кароткачасовая страта здароўя.

Як развівалася справа?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025