Гродзенца Юрыя Лакціёнава ў судзе Кастрычніцкага раёна асудзілі на штраф у 22 базавых велічыні (638 рублёў) паводле арт. 22. 9 КаАП. Раней яго абвінавацілі ў тым, што ён перавозіў асобнікі газеты «Гродненское время». Яго затрымалі з ужываннем сілы, доўга не складалі пратакол, а проста ў РАУС давялося выклікаць хуткую дапамогу.
Разглядаў справу суддзя Віталь Лабоцкі.
У ходзе пасяджэння адвакат паказаў на нарматыўныя дакументы, згодна з якімі справа наогул не павінна было пачынацца. Таксама ў матэрыялах справы не было ніводнага доказу таго, што Юрый ажыццяўляў распаўсюджванне друкаванай прадукцыі, распавёў герой Hrodna.life.
Паводле выпісу з першапачатковага пратаколу, Юрый перавозіў друкаваную прадукцыю неўстаноўленага ўзору, вырабленую нетыпаграфскім спосабам пад назвай «Гродненское время». Гэта парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі, якое выявілася ў злоўжыванні свабодай сродкаў масавай інфармацыі. Таму ён парушыў ч. 2 арт. 22. 9 КаАП Рэспублікі Беларусь.