Беларусы стварылі петыцыю, у якой просяць спыніць пераслед за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі і прызнаць бчб-сцяг гісторыка-культурнай спадчынай. На абед 30 студзеня яе падпісалі больш за 20 000 чалавек. Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства культуры і Генеральную пракуратуру.
Раней больш за сотню беларусаў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе Генпракуратура рыхтуе дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бела-чырвоных колерах экстрэмісцкай.
— У Кодэксе РБ «Аб культуры» (п. 2. арт.69), змест геральдычных аб’ектаў адносяцца да нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцям. Бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з’яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Мы лічым, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі дзеючых уладаў, — напісалі стваральнікі.
Як у Гродне пераследавалі за бчб?
- Гродзенцы паведамлялі аб кропкавых затрыманнях 20 снежня 2020 года, звязаных, верагодна, з бел-чырвона-белымі элементамі ў вопратцы.
- «БЧБ-нявеста» Іна Зайцава паехала ў Гродна 31 кастрычніка 2020 года падтрымаць рабочых ААТ «Гродна Азот» разам з сяброўкай і бацькам. Дзяўчыну жорстка дасталі з машыны, калі яна збіралася вяртацца ў Мінск.
- У Гродне затрымлівалі пілота квадракоптара, які ўздымаў бчб-сцяг, і кіроўцаў аўтамабіляў, якія ездзілі з бчб.
Як гродзенцы выходзяць са становішча?
Пенсіянерка Алена з Гродна зрабіла на куртцы нашыўку з партрэтам Лукашэнкі на фоне нацыянальнай сімволікі.
«Я ненавіджу хлусню. Лукашэнка заяўляў, што няма яго фатаграфій з гэтым сцягам. Пасля яго інтэрв'ю ў інтэрнэце сталі актыўна выкладваць яго здымкі з нацыянальнай сімволікай. Мне адзін спадабаўся і я вырашыла зрабіць з яго тканкавую нашыўку на куртку».
«Я ненавижу вранье». Гродненка напомнила Лукашенко, под каким флагом он принимал присягу