Новости

У Астраўцы застрэліўся 18-гадовы вайсковец. Што вядома аб тым, што здарылася?

Увечары 25 студзеня 18-гадовы вайсковец атрымаў смяротную агнястрэльную траўму пры нясенні службы. Ён праходзіў ваенную службу па прызыву ў вайсковай часці 7434. Гэтую частку адкрылі тры гады таму для аховы АЭС.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі калегаў загінулага, канфіскавалі запісы камер відэаназірання, якія зафіксавалі, як вайсковец стрэліў са зброі ў сябе. Следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці праводзіць праверку, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Службоўцам забаранілі што-небудзь распавядаць аб тым, што здарылася. «Усё ў шоку ад гэтага выпадку. Адзінае, што ведаем — усіх, хто мог гэта бачыць, дапытваюць», — распавяла крыніца Hrodna.life у часці. Вядома, што салдат служыў у другой роце. Стрэліў у сябе падчас варты.

Што вядома аб частцы?

Вайскоўцы вайсковай часці 7434 ахоўваюць Беларускую АЭС. Яе адкрылі ў 2017 годзе. «Сёння вайскоўцам вайсковай часці 7434 можна па-добраму пазайздросціць — яны сталі не проста навасельцамі, а ўладальнікамі самага сучаснага і добраўпарадкаванага ваеннага гарадка ва ўнутраных войсках. Таварышы афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і салдаты, на вас ускладзена выкананне адной з найбольш адказных місій у мірны час-ахова Беларускай АЭС», — казаў тады міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша ostrovets.by.

Якія здарэнні адбываліся ў вайсковых частках Беларусі?

Спроба суіцыду. Салдат, які праходзіў тэрміновую службу ў Гродне, 23 ліпеня 2019 года ажыццявіў спробу суіцыду.

Рак. Міхал Рыштоўскі служыў у Слоніме каля года. Яго камісавалі ў траўні 2019 года з 4-й стадыяй рака страўніка. У ліпені ён памёр. Пасля смерці важыў 45 кілаграмаў. У войску Міхаіл не раз скардзіўся на болі, не мог есці. Аднак, па словах яго сястры Марыі Грыцкевіч, яго падазравалі ў тым, што ён «косіць», і давалі таблеткі ад болю страўніка, замест таго каб абследаваць.

Суіцыд. Салдат тэрміновай службы Аляксандр Арлоў загінуў у Слонімскай частцы ў верасні 2018 года. Прычына суіцыду абумоўлена асабістымі абставінамі і не звязаная з праходжаннем ваеннай службы, паведамілі ў частцы.

Раненне. У Гродзенскім гарнізоне падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі ваеннай кафедры аператар навучальнага поля атрымаў раненне ў плячо.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025