Новости

Гродзенца будуць судзіць за хуліганства: ён біў і душыў людзей, якія зафарбоўвалі бчб

39-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка ў Гродне абвінавацілі ва ўжыванні гвалту да людзей, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белыя палосы на тратуары. Пракуратура Гродна накіравала ў суд крымінальную справу аб хуліганстве.

Па версіі пракуратуры, гродзенец 14 снежня 2020 года па вул. Агінскага ў Гродне ужыў гвалт да мужчыны і жанчыны, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белыя палосы на тратуарнай плітцы. Ён схапіў пацярпелых за рукі і вопратку, пачаў штурхаць іх з боку ў бок, стаў душыць жанчыну за шыю, сарваў з твару мужчыны медыцынскую маску. На думку пракуратуры, ён праявіў яўную непавагу да грамадства і дэманстраваў сваю фізічную перавагу.

Паводле ч.1 арт. 339 КК гродзенцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025