Навіны

У Польшчы беларускім лекарам выдалі першыя дазволы на працу па новых правілах

Першыя тры беларускія лекары атрымалі ў Польшчы дазволы на ажыцьцяўленьне мэдычнай практыкі цягам пяці гадоў, пасьля таго як летась ім былі аблегчаныя ўмовы прыёму на працу. Яшчэ некалькі дзясяткаў заяў ад беларускіх і ўкраінскіх лекараў разглядаюць, піша С**бода.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства здароўя Польшчы, адпаведныя дакумэнты тром беларускім і двум украінскім лекарам уручыў міністар здароўя Польшчы Адам Нядзельскі. Магчымасьць працаваць у Польшчы атрымалі анэстэзіёляг Віктар Анікевіч, спэцыяліст па ўнутраных захворваньнях Алег Тафелюк і хірург Глеб Луханін.

У канцы 2020 году Польшча спрасьціла парадак выдачы іншаземцам дазволаў на лекарскую практыку, каб даць рады дэфіцыту мэдыкаў ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Паводле Міністэрства здароўя Польшчы, цяпер на разглядзе яшчэ 46 заяў, у асноўным ад мэдыкаў зь Беларусі і Ўкраіны.

У лістападзе 2020 году Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб процідзеяньні распаўсюду вірусных інфэкцый заявіў, што беларускія лекары, якія зьбіраюцца ехаць на працу ў Польшчу, павінны разумець, што ня змогуць вярнуцца.

«Асабліва просяць нашых лекараў прыехаць у Польшчу, каб дапамагчы насельніцтву і дзяржаве ў барацьбе з COVID-19. Хачу папярэдзіць: лішніх лекараў у нас няма. Нам самім трэба лячыць нашых людзей. Але, кіруючыся сваім прынцыпам, мы нікога трымаць ня будзем. Аднак трэба разумець: зьехаў — назад ня вернесься, там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, па якія паехаў», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што «гэта не пагроза, а загад для ўраду».

Польша ждет беларусских врачей? Правда и мифы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024