Навіны

Штрафы за дзяцей на мітынгах і адпрацоўкі. З 1 сакавіка за пратэсты будуць судзіць па новым кодэксе

22 студзеня афіцыйна апублікавалі абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Судзіць, абапіраючыся на яго, пачнуць з 1 сакавіка, нагадвае «Радыё С**бода».

Пратэсты

Судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях будуць паводле артыкулу 24.23 (замест 23.34). Караць змогуць арыштам, грамадскімі работамі і штрафамі.

Штрафы налічваюцца ў базавых велічынях, якая на студзень 2021 году складае 29 рублёў.

  • да 100 базавых велічыняў для ўдзельнікаў (2900 рублёў);
  • да 150 б. в. для арганізатараў;
  • да 200 б. в. — за паўторнае парушэнне, удзел за ўзнагароджанне, для юрыдычных асобаў;
  • да 500 б. в. — за ўдзел юрыдычнай асобай за ўзнагароджанне.

Чытайце таксама: Затрыманні за адзенне працягваюцца. Гродзенку ў дэкрэце аштрафавалі за колер штаноў 2014 года

Выкарыстанне і выраб забароненых сцягоў і сымбаляў (24.46)

Штрафы

  • да 20 б. в. для фізычных асобаў;
  • да 40 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • да 60 б. в. для юрыдычных асобаў;

Чытайце таксама: Кот в Мостах «проштрафился» на 200 базовых. За что могут наказать по новому административному кодексу

Выраб прадукцыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці (19.11)

За выраб, захоўванне, перавозку і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі з заклікамі да экстрэмізму

Штрафы

  • да 20 б. в. для фізычных асобаў,
  • да 50 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў,
  • да 200 б. в. для юрыдычных асобаў.

Чытайце таксама: «Працуе «Алмаз». Гродзенца ў снежні затрымалі і абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай прэсы

Непадпарадкаванне (24.3)

Арышт, грамадскія работы, штраф да 100 б. в.

Абраза службовай асобы пры выкананні (24.4)

Штраф да 30 б. в.

Публічная абраза, у СМІ ці інтэрнэце — арышт, грамадскія працы, штраф да 200 б. в.

Уцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны (19.4)

Артыкул дапоўнілі фразай «уцягненне непаўналетняга ва ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэннем вызначанага парадку».

  • Штраф, як і за алькаголь і наркотыкі — да 30 б. в.

Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый (18.1)

У артыкул дадалі фразу «за блакаванне ў месцы правядзення масавага мерапрыемства або з стварэннем аварыйнага становішча».

  • Штраф да 50 б. в., і могуць забраць правы да 2 гадоў.

Гудкі на акцыях (18.3.4)

Увялі адказнасць «за парушэнне правілаў карыстання гукавымі сігналамі ў месцы правядзення масавага мерапрыемства».

  • Штраф да 10 б. в., і яшчэ могуць забраць правы на тэрмін да аднаго году.

Новае пакаранне — грамадскія працы

  • Са згоды пакаранага,
  • у вольны ад працы і вучобы час,
  • ня больш за 4 гадзіны на дзень,
  • агулам не больш за 60 гадзінаў (і ня менш за 8),
  • толькі для людзей ад 18 гадоў да пенсійнага веку.

Чытайце таксама: «За недаказанасцю віны». У Гродне за тыдзень апраўдалі трох чалавек па артыкуле 23.34

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025