Новости

Гродзенец сарваў з начнога клуба дзяржаўны сцяг. Завялі крымінальную справу

Ноччу 7 лістапада 2020 года мужчына сарваў дзяржаўны сцяг з будынку клуба «Пушкін» па вуліцы Савецкіх памежнікаў. Гродзенец кінуў яго на зямлю. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 370 КК «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі», паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Міліцыя знайшла абвінавачанага — ім аказаўся 32-гадовы жыхар Гродна. Раней мужчына судзімы не быў, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.

 — Дурасць у галаве была, палітычных мэтаў не пераследаваў, — патлумачыў мужчына на відэа УУС Гродзенскай вобласці. Па словах гродзенца, ён быў п’яны, аб адказнасці не ведаў. Заклікі Telegram-каналаў на яго, па словах мужчыны, не паўплывалі.

Гродзенцу пагражае да года абмежавання волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025