Улица Советская на протяжении многих лет является самым популярным местом у горожан и туристов в Гродно. Фото: Руслан Кулевич
З канца сакавіка 2020 года грамадскае аб’яднанне «Звяно» праводзіць маніторынг стану сістэмы аховы здароўя ў перыяд эпідэміі коронавируса. Вынікі прамежкавых апытанняў лекараў і пацыентаў перадавалі ў Минздоровья. Цяпер арганізацыя аднавіла свае даследаванні і просіць запоўніць анкету.
Маніторынг праводзяць праз апытанне пацыентаў і медыцынскіх работнікаў па ўсёй Беларусі. Апытанне праводзяць для паляпшэння работы сістэмы аховы здароўя, больш эфектыўных крокаў у выпадку паўтарэння эпідэміі ў будучыні, а таксама дапамогі лекарам. Пасля першага этапу апытання медыцынскіх работнікаў (красавік-май 2020 года) і пацыентаў (май-ліпень) быў накіраваны зварот у Міністэрства аховы здароўя Беларусі. У адказе Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што сабраную інфармацыю перадалі ўсім зацікаўленым асобам. З вынікамі першага этапу маніторынгу можна азнаёміцца тут.
25% апытаных медыкаў паведамілі, што атрымлівалі забарону (папярэджанне) на распаўсюд інфармацыі аб стане аховы здароўя. Апытанні паказалі, што 80% медработнікаў адзначалі адсутнасць магчымасці неяк паўплываць на працу сістэмы аховы здароўя. Амаль 50% медыкаў адчувалі неабароненасць ў сувязі з пошукам крайніх, а 20% баяліся быць звольненымі. Амаль 70% апытаных медыкаў не праходзілі тэст на каранавірус. Пры гэтым частка тых, хто праходзіў тэставанне, дамогся гэтага з цяжкасцю.
Цікава таксама, што 22% апытаных беларусаў адчулі на сабе варожасць, звязаную з хваробай або ізаляцыяй ў сувязі з падазрэннем на заражэнне.
Цяпер «Звяно» аднавіла сваю працу для ацэнкі і параўнання змяненняў у працы сістэмы аховы здароўя ў другую хвалю каранавіруса.
Арганізацыя просіць прайсці апытанне і чытачоў Hrodna.life, якія:
Анкета з’яўляецца канфідэнцыяльнай (паказваць свае персанальныя дадзеныя не абавязкова). Яе запаўненне зойме 10 хвілін часу. Спасылка на анкету: https://cutt.ly/ijv3VWh
Чытайце таксама: У Гродне перапрафіляваныя пад каранавірус бальніцы вяртаюць да звычайнай працы. У Беларусі ж за суткі пацвердзілі 1933 новыя выпадкі
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…