15 студзеня ў Гродне пачалі работы па падрыхтоўцы адкрытых коўзанак, хакейных пляцовак і лыжных трасаў. Ужо да выхадных лёд зальюць у парку Жылібера, падрыхтуюць дзве хакейныя каробкі на тэрыторыі БЛК і вуліцы Даватара.

Агулам у Гродне будзе 35 аб’ектаў для зімовага адпачынку. Коўзанкі створаць на тэрыторыі амаль усіх устаноў адукацыі, расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь на «Гродна Плюс». Паводле яго словаў, туды ж можна будзе звяртацца па інвентар.

Лыжныя трасы абсталююць у Пышках і ў Румлёва. Іх таксама павінны падрыхтаваць да выхадных. Для катання на санках у Гродне адмыслова адвядуць горкі паблізу гімназіі 5 і 27 школы.

Чытайце таксама: Ночи кино, видеоигры и аэрохоккей. В Гродно открылся игровой клуб «Подвал 24»