Новости

«Працуем, браты!». Семярых гродзенцаў затрымалі ў студзені на маршы памяці Бандарэнкі

Мікрараёны Вішнявец, Фарты і Дзевятоўка 12 студзеня збіраліся прайсці маршам у памяць аб Рамане Бандарэнка — споўнілася два месяцы з дня яго смерці. Падчас маршу затрымалі сем чалавек. Версіі відавочцаў і міліцыі аб тым, што здарылася, адрозніваюцца.

Наперадзе калоны ішлі хлопец з дзяўчынай. Яны заўважылі сярод людзей знаёмых АМАПаўцаў у цывільным. Хлопец адправіўся папярэдзіць людзей пра гэта, тыя пачалі пакідаць калону. «Тады АМАПаўцы зразумелі, што пасткі не атрымалася, і пачалі хапаць выпадковых прысутных», — распавёў гродзенец Hrodna.life.

Мяркуючы па каналах у Telegram, гэта адбывалася ў перыяд 19.30−19.50. Сабралася на марш ад 50 да 100 чалавек. «Відавочцы перадаюць, што сярод ціхароў заўважылі жанчыну», — напісалі ўвечары 12 студзеня чытачы Hrodna.life.

УУС: «Працуем, браты!»

Міліцыя прадставіла сітуацыю па іншаму.

«Як толькі ўчора ўвечары невялікая група з сямі чалавек з незарэгістраванай сімволікай пачала збірацца, паблізу пачулася каманда „Працуем, браты!“. У выніку затрымана і дастаўлена ў РАУС сем удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства», — распавёў Яўген Дудко, начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыя таксама паведаміла, што дзякуючы АМАП маршы не адбыліся ў мікрараёнах Фарты і Дзевятоўка.

Калі затрыманых будуць судзіць, пакуль невядома

У дачыненні да семярых гродзенцаў пачалі адміністрацыйны працэс. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як паведамілі блізкім затрыманых у Кастрычніцкім РАУС, выязных судовых пасяджэнняў у бліжэйшыя два дні не плануецца. Сярод затрыманых — сямейная пара. Іх дачка засталася з бабуляй.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025