Снег у Гродне. Фота: Hrodna.life
Трох пацыентаў у Гродне шпіталізавалі з адмаражэннем канечнасцяў. Адзін з іх атрымаў абмаражэнне абедзвюх ступ. Гродзенцу правялі ампутацыю ніжніх канечнасцяў, паведаміў «Гродна Плюс».
Адзін пацыент атрымаў траўму на зімовай рыбалцы, праваліўшыся пад лёд, астатнія гродзенцы — на адкрытым паветры. Пераважна гродзенцы атрымалі траўмы, будучы п’янымі. Пацыентаў шпіталізавалі, ім аказалі медыцынскую дапамогу. Цяпер усе, хто звярнуліся, знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Сіноптыкі прагназуюць істотнае пахаладанне да канца тыдня. Медыкі рэкамендуюць па магчымасці заставацца дома. Калі ёсць неабходнасць выйсці на вуліцу, то варта ўважліва паставіцца да адзення. Не трэба апранаць сінтэтыку, лепш аддаць перавагу ваўняным вырабам і натуральным тканінам. Рукі і ногі захоўваць у цяпле, не злоўжываць алкаголем.
Пры першых прыкметах абмаражэння звярнуцца да ўрача. Гэта пачырваненне, боль і пачуццё здранцвення. У большай ступені гэта адносіцца да пальцаў кісці і ступні. Пры ўзнікненні дадзеных сімптомаў пры знаходжанні на адкрытым паветры трэба неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану і аказання медыцынскай дапамогі, паведаміў Яўген Гарпушкін, загадчык аддзялення БХМД.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…