Велашэрынг «МойРовар» (партнёр кампаніі «Колабайк» У Гомелі, Гродне і Лідзе) пачаў працаваць вясной 2020 года — і адразу ж сутыкнуўся з пандэміяй каранавіруса. У праграме «Вірусны эфект» дырэктар кампаніі «МойРовар» Рыгор Лапіцкі распавёў euroradio.fm, на што кампанія разлічвала ў 2020 годзе і колькі даходаў недаатрымала, ці бяспечна ездзіць на арэндных роварах падчас пандэміі.
У 2020 годзе кампанія пачала развіваць велашэрынг «Колабайк» у Гродне, Гомелі і Лідзе. Кампанія ў пачатку праекта не разлічвала сутыкнуцца са складанасцямі. Але 50% выручкі з-за пандэміі не атрымала.
Кампанія не выйшла на запланаваныя паказальнікі сувязі з затрымкай паставак ровараў ад кітайскіх вытворцаў. Таксама адбіліся затрымкі на мяжы і вытворчыя праблемы.
Велашэрынг у пандэмію
Велашэрынг — больш бяспечны спосаб перамяшчэння ў пандэмію ў параўнанні з грамадскім транспартам, лічыць Рыгор Лапіцкі. Перамяшчэнне на ровары зніжае рызыку інфікавання. Да таго ж, лёгкія фізічныя нагрузкі спрыяльна ўплываюць на чалавека. Пры сэрвісным абслугоўванні ровары дэзінфікавалі. Але асноўны ўпор рабілі на свядомасць карыстальнікаў.
Страты ад блакавання інтэрнэту
Фінансавыя страты таксама былі звязаны з адключэннем інтэрнэту ў жніўні: дзейнасць велашэрынгу завязана на мабільным дадатку. Да таго ж, адключэння былі ў тыя дні, калі па прагнозах кіраўнікоў павінна было быць найбольш высокая колькасць карыстальнікаў. Якой-небудзь дапамогі ад дзяржавы кампанія не атрымлівала. Звяртацца з нагоды кампенсацый кампанія не плануе.
Калі велашэрынг зноў запрацуе?
З красавіка ровары зноў з’явяцца на вуліцах. Пры спрыяльных пагодных умовах — яшчэ раней.