За 2020 год лясная ахова выявіла 25 парушальнікаў, якім выпісалі штрафы за смецце ў лесе. Яны парушылі арт. 15.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь — забруджванне ляснога фонду бытавым і іншым смеццем, паведаміў «Гродна Плюс».
У некаторых выпадках парушальнікаў не знайшлі. У такім выпадку работнікі лясгаса самастойна вывозяць смецце.
Часцей за ўсё забруджванне бытавым смеццем адбываецца паблізу садаводчых таварыстваў, населеных пунктаў і ў спецыяльна адведзеных месцах адпачынку.
Гродзенскі лясгас выкарыстоўвае розныя метады барацьбы з парушальнікамі: развешваюцца фотапасткі, праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, вельмі часта аб парушальніках паведамляюць і самі гродзенцы. Аднак, як паказвае практыка, самім эфектыўным спосабам з’яўляюцца менавіта фотапасткі. Там можна ўбачыць дакладны час, дату, і нават твар чалавека.