Новую паліклініку ў гродзенскім мікрараёне Альшанка працягваюць будаваць. Яе плануюць адкрыць у 2023 годзе.

Цяпер у Альшанцы працуе толькі адна дарослая і дзве дзіцячыя амбулаторыі. У мікрараёне ўжо жыве каля 30 тысяч чалавек, а па прагнозах колькасць жыхароў за 10 гадоў вырасце ўдвая.

Будаўніцтва паліклінікі пачалі ў лютым 2020. Паводле планаў, на яго адведзена 38 месяцаў. Агульны кошт паліклінікі - 28 млн. рублёў, на падрадныя працы адводзяць 20,7 млн. На 2020 год з бюджэту вобласці выдзелена 3 млн. 188 тыс. рублёў, асвоена 5 млн. 900 тыс., распавёў намеснік галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва горада Вячаслаў Шандроха на «Гродна Плюс».

Цяпер вядуцца ўнутраныя аддзелачныя, электрамантажныя і сантэхнічныя працы, завяршаюць скрынку будынка.

У паліклініцы будуць дзіцячае і дарослае аддзялення і жаночая кансультацыя. Спіс і колькасць спецыялістаў зацвердзяць зыходзячы з колькасці жыхароў тэрыторыі абслугоўвання на момант адкрыцця паліклінікі.