Пасля таго, як веганскі гродзенскі бар Nesterka далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка, ва ўстанову прыйшлі праверкі. Пазней у дадатак да штрафаў бар страціў памяшканне. Уласнікі Nesterka расказалі «Радыё Свабода» пра закрыццё ўстановы пасля нацыянальнага страйку.
Веган-бар Nesterka Bar у Гродне існуе з 2016 года. Яго адкрылі 10 сяброў, якія вельмі хацелі, каб у горадзе з’явіўся фалафель і месца для сябе і сяброў, дзе можна паесці вегетарыянскай ежы і проста «патусавацца». У выніку прверак пасля абвяшчэння 26 кастрычніка непрацоўным днём уладальнікі бара атрымалі штраф у 230 базавых велічынь (6210 рублёў). Пазней гродзенскі драмтэатр, у якім бар здымаў памяшканне, паведаміў пра разрыў дамовы арэнды.
«Непад'ёмная сума». Гродзенскі Nesterka Bar, які адкрылі 10 сяброў, можа зачыніцца праз штраф