Новости

Генпракуратура Беларусі хоча канкрэтызаваць, што лічыць экстрэмізмам, — і ўзмацніць пакаранне

Генпракуратура прапануе канкрэтызаваць пэўныя дзеянні і іх кваліфікацыю ў якасці экстрэмізму. Таксама плануюць прапановы па ўзмацненні адказнасці за «праявы экстрэмізму».

«Узмацніць адказнасць, у тым ліку крымінальную, за праявы экстрэмізму і здзяйсненне злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам,
і канкрэтызаваць у заканадаўстве крытэрыі, паводле якіх тыя ці іншыя дзеянні асоб будуць мець прыкметы экстрэмізму», — удакладніў генеральны пракурор Андрэй Швед наконт запланаваных прапаноў па зменах у заканадаўства.

Прапановы падрыхтаваныя Генпракуратурай зыходзячы з даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, піша БелТА. «Гаворка ішла аб пашырэнні паўнамоцтваў пракурораў. У першую чаргу ў працэсуальным аспекце, у тым ліку ў сувязі з падтрыманнем дзяржабвінавачання, — распавёў Швед. Паводле яго слоў, папярэдне прапановы Генпракуратуры ўжо перададзеныя Лукашэнку.

Папраўкі, па словах генпракурора, будуць тычыцца не толькі ўзмацнення адказнасці за экстрэмізм, а наогул «усяго блока заканадаўства, які тым ці іншым чынам будзе забяспечваць стабільнасць і грамадскую бяспеку ў нашай краіне».

І Лукашэнка, і Швед уваходзяць у санкцыйных спіс Еўрасаюза як датычныя да фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і адказныя за гвалт супраць мірных дэманстрантаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025