Новости

Тралейбусам у Гродне ў навагоднюю ноч будзе кіраваць Снягурка

Прыемны сюрпрыз гродзенцам у святочныя дні можа паднесці нават звычайная паездка ў грамадскім транспарце. Па абласным цэнтры ездзяць некалькі тралейбусаў, упрыгожаных унутры прыбранымі ялінкамі і інсталяцыямі з бліскучых цацак. За рулём аднаго з іх Снягурка — кіроўца Іна Пракопік у гэтыя святочныя дні нярэдка апранае нарад гераіні з казкі, каб стварыць пасажырам чароўны настрой, піша sb.by.

Іна працуе кіроўцам тралейбуса крыху больш за год. Выпадкова пачула аб’яву аб запрашэнні на працу. А з надыходам перадсвяточных дзён дзяўчына атрымала ад свайго кіраўніцтва прапанову, ад якой не змагла адмовіцца:

 — У пачатку снежня ў Гродне праходзіў аўтапрабег, у якім удзельнічала святочна ўпрыгожаная аўтамабільная тэхніка: грузавікі, вышкі, экскаватары… Наш тралейбус павінен быў узначаліць калону. Мяне папрасілі сесці за руль у касцюме Снягуркі. Я, вядома ж, пагадзілася. І не пашкадавала! Быць казачнай гераіняй мне спадабалася: столькі радасці і ўсмешак у салоне я яшчэ не бачыла.

Абыякавых не было. Але вось працаваць ва ўборы Снягуркі ў звычайныя дні няпроста: усе хочуць пагаварыць са мной, падвесці дзяцей, зрабіць сэлфі. Да таго ж доўгі кажух скоўвае рухі, я ж не толькі за рулём сяджу. Трэба і па справе па салоне прайсціся, каб прадэзінфікаваць яго, або токапрыёмнік паправіць. Таму было вырашана, што ў навагоднім касцюме я буду працаваць у выключных выпадках.

Дырэктар унітарнага гарадскога прадпрыемства «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне» Віктар Шарэйка распавёў аб жаданні парадаваць і здзівіць пасажыраў:

 — Мы працуем у сферы паслуг, і імкненне прадастаўляць іх у як мага больш прывабнай форме — гэта негалосны закон. На працягу вось ужо пяці гадоў імкнемся дарыць гродзенцам і гасцям горада станоўчыя эмоцыі напярэдадні і падчас навагодніх і калядных святаў. Прычым кожны год прыдумляем нешта новае, зноў і зноў здзіўляючы нашых пасажыраў. Раней у нас курсіраваў толькі адзін навагодні тралейбус. Зараз — пяць. Нам хочацца, каб і кароткія пахмурныя зімовыя дні, і доўгія ночы былі асветлены іх святлом, а людзі заходзілі ў нашы тралейбусы, як у казку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025